Домрачава: увосень я стану мамай, да гонак вярнуся ў студзені

© Photo : Дарья ДомрачеваДар'я Домрачава і Оле Б'ёрндален
Дар'я Домрачава і Оле Б'ёрндален - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Біятланістка назвала цяжарнасць падзеяй "запланаванай і вельмі жаданай", а свае 30 гадоў – выдатным узростам для нараджэння дзіцяці.

МІНСК 5 кра — Sputnik. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка, беларуская біятланістка Дар'я Домрачава гатова падарыць пераемніка васьміразоваму алімпійскаму чэмпіёну Оле-Эйнару Б'ёрндалену.

42-гадовы нарвежац на адмысловай прэс-канферэнцыі нарэшце пацвердзіў інфармацыю аб тым, што яны з Домрачавай пара. Вестка пра тое, што знакамітыя біятланісты чакаюць дзіцяці журналісты сустрэлі апладысментамі. У гэты ж час паведамленне аб радаснай падзеі ў жыцці спартыўнай пары з'явілася і на сайце Дар'і Домрачавай.

Оле-Эйнар Б'ёрндален і Дар'я Домрачава пасля Гонкі Чэмпіёнаў 2015 у Цюмені - Sputnik Беларусь
Б'ёрндален: з Домрачавай мы пара і чакаем дзіця

"Наша жыццё шматграннае. І так важна самыя значныя ў ім мэты ажыццявіць своечасова. 30 гадоў — выдатны ўзрост для нараджэння дзіцяці. Увосень я стану мамай! Гэтая падзея запланавана і вельмі чаканая. Сёння — гэта самае галоўнае, што адбываецца ў маім жыцці", — напісала Домрачава.

Таксама спартсменка супакоіла сваіх прыхільнікаў: яна працягвае ўмераныя трэніроўкі пад наглядам спецыялістаў і будзе "вельмі старацца" вярнуцца да гонак у студзені.

"Вядома, я мяркую, што будзе няпроста, але я як заўсёды гатова сур'ёзна працаваць, крок за крокам вяртаючыся ў добрую спаборніцкую форму і ўжо вельмі сумую па духу вялікага біятлона. Зараз я хацела б спакойна трэніравацца і адпачываць, таму ўдзел у розных мерапрыемствах, куды я атрымліваю шматлікія запрашэнні, не ўваходзіць у мае планы", — дадала біятланістка.

Домрачава папрасіла ўсіх з павагай паставіцца да гэтай навіны, не спекуляваць на тэме і не спрабаваць атрымаць дадатковыя каментары.

"Гэта вельмі важны для мяне перыяд, і я шчыра спадзяюся на ваша разуменне", — сказала яна.

Домрачава і Б'ёрндален пазнаёміліся ў 2010 годзе на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Да гэтага часу пара не зарэгістравала свае адносіны. Больш за тое, афіцыйна ні нарвежац, ні беларуска раней не пацвярджалі чуткі аб іх саюзе.

Стужка навiн
0