МІНСК, 26 кра — Sputnik. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку падарылі неглюбскі ручнік-абярэг "Кола жыцця" ў гонар гадавіны на Чарнобыльскай АЭС.
Беларускі лідэр у дзень гадавіны аварыі на ЧАЭС наведваў Ельскі раён Гомельскай вобласці — тэрыторыю, найбольш пацярпелую ад катастрофы.
У Ельску Лукашэнку ўручылі унікальны ручнік, які быў створаны ткачыхамі з вёскі Неглюбка Гомельскай вобласці і сімвалізуе 30 гадоў, якія мінулі з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Даўжыня ручніка — 30 метраў.
Адна з ткачых папрасіла прэзідэнта захоўваць ручнік ў Палацы Незалежнасці, каб ён аберагаў краіну ад войнаў і катастроф.