МІНСК, 8 ліс — Sputnik. У Саборнай мячэці Мінска рыхтуюцца да доўгачаканага візіту прэзідэнта Турцыі Реджепа Таіпа Эрдагана, які па афіцыйнаму паведамленню прыбудзе ў беларускую сталіцу 11 лістапада.
У пятніцу Эрдаган разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, міністрамі і афіцыйнымі асобамі Беларусі і Турцыі, а таксама рэлігійнымі прадстаўнікамі з краін Еўразіі прыме ўдзел у адкрыцці Саборнай мячэці.
Цяпер у мячэці усталёўваюць намёты, абсталююць месца для выступленняў афіцыйных асоб. Таксама ідзе ўборка тэрыторыі, прылеглай да мячэці.
Доўгачаканае афіцыйнае адкрыццё з удзелам турэцкага прэзідэнта планавалася з ліпеня, але некалькі разоў адкладалася.
Sputnik паведамляў пра тое, што будаўніцтва Саборнай мячэці ў Мінску было завершана вясной бягучага года. Узвядзенне мячэці пачалося ў 2004 годзе, затым на некалькі гадоў будоўля была замарожаная з-за праблем з фінансаваннем, у 2013 годзе будаўніцтва аднавілася і завяршылася пры дапамозе турэцкага прадстаўніцтва па справах рэлігій (Дыянет).
Першы паверх мячэці ўжо працуе некалькі месяцаў, у верасні тут адзначылі Курбан-байрам. Але цэнтральная малельная зала не адкрыта. Першую святочную малітву муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання Беларусі Абу-Бекір Шабановіч правядзе ў зале ў дзень урачыстага адкрыцця мячэці.
Саборная мячэць знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Грыбаедава і Ігнаценка, побач з былымі мусульманскімі могілкамі і так званымі Татарскімі агародамі, дзе шмат стагоддзяў жылі татары, на месцы мячэці, пабудаванай у 1890 годзе сіламі мусульманскай абшчыны Беларусі і разбуранай у савецкія гады. У новай мячэці адначасова змогуць маліцца больш за 1,5 тысячы вернікаў, яна стане адной з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе.