Пуцін не будзе глядзець футбольны матч Расія – Турцыя на трыбуне

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскі лідэр будзе заўзець за зборную "дыстанцыйна", паядынак адбудзецца на "Анталья Арэне" ў апошні дзень лета.

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не збіраецца глядзець таварыскі паядынак паміж футбольнымі зборнымі Расіі і Турцыі ўжывую на трыбунах, паведаміў у панядзелак журналістам прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

Раней шэраг СМІ паведаміў, што расійскі лідэр плануе наведаць Турцыю, дзе разам са сваім турэцкім калегам Тайіпам Эрдаганам ён паглядзіць футбольны паядынак.

"Не, будзем заўзець дыстанцыйна", — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці ёсць у планах прэзідэнта вочны прагляд матчу.

Сустрэча паміж расійскай і турэцкай зборнай пройдзе ў сераду, 31 жніўня, на стадыёне "Анталья Арэна". Гульня пачнецца а 21:15 па маскоўскім часе.

Пасля таго як у лістападзе 2015 года турэцкія ВПС збілі расійскі бамбавік, які браў удзел у аперацыі супраць баевікоў у Сірыі, Масква ўвяла ў дачыненні Анкары санкцыі. Сярод іх былі адмена чартэрных перавозак і абмежаванне на продаж тураў у гэтую краіну. У чэрвені 2016-га Анкара выбачылася за інцыдэнт з бамбавіком, і санкцыі было вырашана зняць.

30 чэрвеня Пуцін даручыў ураду прыняць меры па аднаўленню чартэрных перавозак. Тады ж кіраўнік дзяржавы зняў забарону на рэалізацыю пуцёвак у Турцыю.

28 жніўня прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову, якая адмяняе абмежаванні на чартэрныя авіязносіны паміж краінамі.

Стужка навiн
0