Наша Даша: Юркевіч узяла бронзу ў індывідуалке

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкДар'я Юркевіч (Беларусь) на дыстанцыі індывідуальнай гонкі
Дар'я Юркевіч (Беларусь) на дыстанцыі індывідуальнай гонкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першая індывідуальная гонка ў сезоне дала магчымасць беларускім заўзятарам зноў радавацца і казаць "наша Даша" ... але ўжо не пра Домрачаву.

МІНСК, 1 сне — Sputnik. Дар'я Юркевіч, адстраляўшыся пад нуль, стала трэцяй у індывідуальнай гонцы ў Эстэрсундзе. Беларуская біятланістка адзіная, хто не дапусціў промахаў на рубяжах.

Аляксандр Сыман - Sputnik Беларусь
Сыман: у індывідуальнай гонцы пабягуць Чапелін і Бачарнікаў

Немка Лаура Дальмайер стала пераможцай індывідуальнай гонкі на 15 кіламетраў у рамках першага этапу Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у шведскім Эстэрсундзе. Дальмайер пераадолела дыстанцыю за 46 хвілін 14 секунд, дапусціўшы два промахі на агнявых рубяжах. Другое месца заняла францужанка Анаіс Бяскон (15,8 секунды, 1 промах), трэцяй стала беларуска, якая прайграла немцы 1 хвіліну 17,3 секунды. Дар'я Юркевіч паказала 68-ю хуткасць на лыжні.

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкДар"я Юркевіч (Беларусь) на дыстанцыі індывідуальнай гонкі
Дарья Юркевич (Беларусь) на дистанции индивидуальной гонки в шведском Эстерсунде - Sputnik Беларусь
Дар"я Юркевіч (Беларусь) на дыстанцыі індывідуальнай гонкі

рызнаны снайпер беларускай зборнай Надзея Скардзіна дапусціла шэсць промахаў і знаходзіцца на 43-м радку выніковага пратаколу. Ірына Крыўко — 46-я з сям'ю промахамі, але па хуткасці яна перамагла Скардзіна. Анастасія Киннунен (Дубарэзава — Sputnik) таксама не патрапiла сем разоў і заняла 72-е месца. Крысціна Ільчанка заняла 85-е месца з 99-ці тых, якія фінішавалі, дапусціўшы дзесяць промахаў.

Лепшай з расіянак стала Кацярына Глазырына, якая фінішавала шостай (+2.42,3; 2 промахі). Таццяна Акімава стала 12-й (+3.53,4; 4), Вольга Падчуфарава — 14-й (+4.10,5; 4), Кацярына Шумілава — 18-й (+4.23; 2), а Святлана Сляпцова — 32-й (+5.17; 5).

Стужка навiн
0