Калядны турнір па хакеі: славакі разграмілі расіян

© Sputnik / Михаил Мокрушин / Перайсці ў медыябанкПальчаткі і клюшкі хакеістаў
Пальчаткі і клюшкі хакеістаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля першага ігравога дня расіяне ў квартэце В займаюць апошняе месца, лідзіруюць славакі, другія - фіны, трэція - немцы.

МІНСК, 4 сту — Sputnik. Каманда Славакіі нанесла паражэнне зборнай Расіі ў рамках групавога этапу 13-га Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з лікам 12:0 (4:0, 3:0, 5:0).

Матч групы В Славакія — Расія адбыўся ў сераду, 4 студзеня, на малой арэне "Чыжоўка-Арэны". У складзе пераможцаў адзначыліся Любамір Ваіч (2-я хвіліна), Міраслаў Штэфанко (10), Петэр Філіп (13), Томаш Хрэнко (15), Антон Лезо (25 і 48), Любамір Секераш (31 і 52), Славамір Варабел (36).

Раней адбыліся таксама матчы Швейцарыя — зборная Балкан (13:2), Фінляндыя — Германія (11:3). Дарэчы, за немцаў на лёд выйшаў самы ўзроставы ўдзельнік турніру Эдуард Бшайд, якому ў красавіку споўнілася 85 гадоў.

У 19:00 на лёд выйдзе каманда Беларусі, у складзе якой грае кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Гаспадары турніру будуць змагацца супраць Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

У мінулым годзе галоўны прыз турніру застаўся ў Мінску: у вырашальным паядынку беларусы ўзялі верх над фінамі (2:1). Расіяне, з якімі каманда Лукашэнкі традыцыйна змагалася за першае месца, у 2016-м у фінал не выйшлі.

Беларусы дзевяць разоў станавіліся пераможцамі Каляднага турніру — каманда прэзідэнта перамагала ў 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013 і 2014 гадах. Тры разы — у 2007, 2011 і 2015 — трыўмфатарамі былі расіяне.

Стужка навiн
0