Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Першы блок БелАЭС запрацуе ў лістападзе 2018 года

Падпісацца
Кошт усяго абсталявання для БелАЭС будзе каштаваць каля трох мільярдаў долараў, ужо выдаткавана больш за два мільярды.

МІНСК, 18 сне — Sputnik. Першы энергаблок беларускай АЭС будзе ўведзены ў лістападзе 2018 года, другі — у ліпені 2020, паведаміў у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Мінску галоўны інжынер прадпрыемства "Беларуская АЭС" Анатоль Бондар.

"Зараз працы вядуцца так, што розніца па часе ўводу першага і другога энергаблокаў можа скараціцца", — сказаў Бондар.

Паводле яго слоў, ужо уведзены ў эксплуатацыю аб'екты, якія былі запланаваны на гэты год. Сярод іх — навучальны цэнтр з поўнамаштабным трэнажорам і пажарнае дэпо. Бондар дадаў, што адначасова вядуцца працы ў будынку рэактара, турбіннага аддзялення, будынку рэзервовых дызельных электрастанцый, градзірні.

Намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк у сваю чаргу заўважыў, што ў наступным годзе на беларускай АЭС маштабна пачнуць да мантажу абсталявання. "У наступным годзе мы шырокамаштабна прыступаем да мантажу абсталявання. Абсталяванне поўным ходам пачынае паступаць на пляцоўку", — растлумачыў намеснік міністра.

Галоўны інжынер адзначыў — у цяперашні час ужо закуплена абсталяванне на 2,1 мільярда долараў, што складае каля 70% ад агульнага аб'ёму.

Прадстаўнік Мінэнерга не змог назваць, наколькі больш танным стане кошт станцыі з прычыны дэвальвацыйных працэсаў у Расіі і Беларусі. "У нас разлікі генпадрадчыка з субпадраднымі арганізацыямі вядуцца ў расійскіх рублях. Асноўнае абсталяванне таксама закупляецца за расейскія рублі", — адзначыў Міхадзюк.

Беларуская АЭС, якая будуецца з удзелам Расіі побач з гарадскім пасёлкам Астравец (Гродзенская вобласць), будзе складацца з двух энергаблокаў ВВЭР-1200 сумарнай электрычнай магутнасцю да 2400 мегават. Для яе будаўніцтва выбраны праект АЭС-2006 — тыпавы расійскі праект атамнай станцыі новага пакалення "3+" з палепшанымі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі.

Стужка навiн
0