Трактарны завод запрасіў мінчан на завадское святкаванне калядных і навагодніх святаў. На музычнай сцэне выступілі зоркі эстрады і прадстаўнікі самадзейнасці.
Галоўнай падзеяй вечаровага шоў сталі танцы трактароў. Тры пары невялікіх мадэляў Belarus пад каманды рэгуліроўшчыка выконвалі сінхронныя наезды, ад'езды і віражы.