Wargaming павіншуе ветэранаў у Маскве

© Photo : WargamingУваход у СК "Алімпійскі"
Уваход у СК Алімпійскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кампанія адзначыць 70-годдзе Перамогі насычанай шоу-праграмай у маскоўскім СК "Алімпійскі".

МІНСК, 14 кра — Sputnik. Кампанія Wargaming, разработчык папулярнай камп'ютарнай гульні World of Tanks, адзначыць 70-годдзе Перамогі грандыёзным мерапрыемствам, якое адбудзецца 3 мая ў СК "Алімпійскі", паведамілі Sputnik у прэс-службе арганізацыі.

Ветэраны і госці мерапрыемства стануць сведкамі кіберспартыўных спаборніцтваў і прымуць удзел у насычанай шоу-праграме.

"На галоўнай пляцоўцы адбудзецца галоўны бой нацыянальнага кубка Расіі па World of Tanks, пасля чаго каманда-пераможца будзе змагацца з фіналістам серыі турніраў "Партрэты перамогі" у бескампрамісным шоу-матчы", — гаворыцца ў паведамленні.

Аматары танкавых баталій змогуць пазмагацца ў паядынка на 300 устаноўленных камп'ютарах і 88 планшэтах. Кампанія арганізуе актыўны адпачынак на сямі паверхах сямі паверхах спорткомплексу.

Госці шоу змогуць запісаць віншаванне для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў спецыяльна абсталяванай кінабудцы, а для падтрымання баявога духу ўсім жадаючым прапануюць падсілкавацца на палявой кухні.

Вольныя квіткі на мерапрыемства будуць раздаваць на адмысловым сайце.

Стужка навiн
0