Сейсмалагiчныя станцыi РБ зафiксавалi землятрус у Непале

© REUTERS / Navesh ChitrakarПоследствия землетрясения в Катманду, Непал
Последствия землетрясения в Катманду, Непал - Sputnik Беларусь
У адрозненні ад сейсмолагаў беларускія кошкі на непальскі землятрус увагі не звярнулі.

МIНСК, 25 кра — Sputnik. Беларускія сейсмолагі зафіксавалі штуршкі землятрусу, які адбыўся сёння раніцай у сталіцы Непала, паведамілі ў Цэнтры геафізічнага маніторынгу.

Землятрус у сталіцы Непала быў зафіксаваны ў 06:11 па часе UTC (09:11 па мiнскім часе) суботы. Эпіцэнтр землятрусу размяшчаўся ў 82 кіламетрах на паўночны захад ад Катманду. Эпіцэнтр землятрусу залягаў на глыбіні ад 10 да 15 кіламетраў.

МЗС высвятляе, цi ёсць беларусы сярод пацярпелых у Непале

"У рэальным часе да нас у цэнтр паступае інфармацыя з васьмі сейсмалагічных станцый, размешчаных на тэрыторыі Беларусі. Усе яны зарэгістравалі землятрус у сталіцы Непала", —  паведаміла Sputnik у суботу загадчыца аддзела апрацоўкі і аналізу дадзеных маніторынгу Цэнтра геафізічнага маніторынгу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Таццяна Аронова.

Паводле яе слоў, гэты землятрус быў апрацаваны беларускімі сейсмолагі аператыўна, станцыі яго зарэгістравалі ў 06:00 11 хвілін 26 секунд па Грынвiчу (UTC) (09:11 па мiнскім часе).

"Да гэтага часу адбываецца запіс, паколькі ідзе шмат авертшокаў, дастаткова моцных з магнітудай 6,0 і вышэй", — сказала суразмоўніца Sputnik.

Яна таксама адзначыла, што землятрус ад Беларусі знаходзіцца на выдаленні 5420 кіламетраў, таму на тэрыторыі рэспублікі ён не адчуваецца. "Ён такі далёкі, што нават такія сейсмаадчувальныя жывёлы як кошкі не звярнулi на яго ўвагi", — сказала Аронова.

Сейсмолаг таксама паведаміла, што гэта не адзіны землятрус, якi адбыўся на планеце за мінулыя суткі.

"Сёння ў начы мы зарэгістравалі землятрус на Паўночным ўзбярэжжы Каліфорніі магнітудай 5,6, на Паўднёвым востраве Новай Зеландыі (6,1) і ў раёне выспаў Каралевы Шарлёты, магнітудай 6,3", — сказала загадчыца аддзела апрацоўкі і аналізу дадзеных маніторынгу.

Яна адзначыла, што кожны год беларускія сейсмолагі рэгіструюць сотні землятрусаў па ўсім свеце.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі