У шахце “Беларуськалія” загінуў праходчык

© Sputnik / Егор Еремов / Перайсці ў медыябанкШахцёры рудаўпраўлення ААТ "Беларуськалій", архіўнае фота
Шахцёры рудаўпраўлення ААТ Беларуськалій, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Другі праходчык з-за абвалу пароды шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. У шахце ААТ "Беларуськалій" у Салігорску з-за абрушэння пароды загінуў 37-гадовы праходчык, яшчэ адзін пацярпеў, паведамілі Sputnik ў Мінскім абласным упраўленні МНС.

Інцыдэнт адбыўся 25 красавіка.

"У 15:38 паступіла паведамленне аб абрушэнні пароды пры правядзенні работ па замене арак на адзнацы 264 метраў у шахце прамысловай пляцоўкі першага рудаўпраўлення "Беларуськалія", — в паведамілі ва ўпраўленні МНС.

У выніку былі траўмаваны праходчыкі горнапраходчыскага ўчастка №1 ААТ "Трэст" Шахтаспецбуд". Мужчына, 1978 года нараджэння ад атрыманых траўмаў памёр на месцы, яшчэ адзін, 1970 года нараджэння, шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Паводле інфармацыі супрацоўнікаў цэнтральнай салігорскай бальніцы, гарняк дастаўлены з дыягназам "адкрыты пералом костак левай галёнкі, пералом левай ключыцы, закрытая траўма костак таза, траўматычны шок". Мужчына знаходзіцца ў цяжкім стане, ўдакладнілі медыкі.

Прычына абвальвання усталёўваецца.

У Беларусі шырокі грамадскі рэзананс атрымалі некалькі няшчасных выпадкаў з гарнякамі "Беларуськалія" так, 48-гадовы шахцёр загінуў у выніку лакальнага абвалу ў шахце ў лютым 2007 года, а ў жніўні 2012 —  горнарабочыя вычышчальнага забою, які выконваў работы па дастаўцы рэдуктара па канвеерным штрэках лавы. Мужчына 1982 года нараджэння быў смяротна траўмаваны металічнай ліной.

У верасні 2014 ратавальнікі эвакуіравалі 467 гарнякоў, каб ліквідаваць узгаранне на глыбіні 440 метраў. Пры гэтым інцыдэнце ніхто не пацярпеў.

Стужка навiн
0