Дамен .БЕЛ: застаўся месяц, каб зарэгістраваць сайт

© SputnikПершы сайт даменнай зоны .БЕЛ
Першы сайт даменнай зоны .БЕЛ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для ўсіх жадаючых адкрыта рэгістрацыя імёнаў у зоне .БЕЛ, які стартуе з 1 кастрычніка.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Месяц застаўся да заканчэння падачы заявак на рэгістрацыю даменных імёнаў у кірылічнай зоне.БЕЛ, паведамляе hoster.by.

Заяўкі на рэгістрацыю пачалі прымаць 1 сакавіка гэтага года: да канца мая дакументы могуць падаць толькі ўладальнікі таварных знакаў, фірменных найменняў і геаграфічных указанняў.

"Аб дакладных лічбах пакуль казаць рана, многія заяўкі яшчэ альбо не аплочаны, альбо патрабуюць выпраўлення. Часцей за ўсё не хапае дакументаў альбо яны не завераны належным чынам", — пракаментаваў дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў сітуацыю з падачай заявак.

Паводле яго слоў, цяпер ужо пададзена больш за 6000 заявак на рэгістрацыю.БЕЛ.

Для ўсіх жадаючых адкрытая рэгістрацыя імёнаў у зоне.БЕЛ стартуе з 1 кастрычніка. Беларусь атрымала права выкарыстоўваць кірылічны дамен у лютым бягучага года: першы сайт домены.бел з'явіўся ў інтэрнэце 17 лютым пасля прыняцця ICANN рашэння аб дэлегаванні зоны.БЕЛ.

Стужка навiн
0