Вызначыліся пераможцы Канскага кінафестывалю

© REUTERS / /Regis Duvignau Жак Адзіар атрымаў "залатую пальму"
Жак Адзіар атрымаў залатую пальму - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лепшым акцёрам стаў француз Венсан Ліндан, а званне лепшай актрысы падзялілі паміж сабой амерыканка Руні Мара і францужанка Эмманюэль Берк.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Журы Канскага кінафестывалю прысудзіла галоўную ўзнагароду кінаконкурсу фільму французскага рэжысёра Жака Адзіяра "Дыпан", які апавядае пра жыццё ўдзельніка паўстанцкага руху на тэрыторыі Шры-Ланкі.

Гран-пры фестывалю  атрымаў фільм венгерскага рэжысёра Ласла Немеш "Сын Саўла", які распавядае пра лёс вязня канцлагера Асвенцым, знайшоўшага свайго сына забітым.

Вялікі прыз журы фестывалю атрымаў фільм грэцкага рэжысёра Ёргаса Ланцімаса "Амар" пра людзей-адзіночках, якія ператворацца ў жывёл, калі не змогуць знайсці сабе пару.

Лепшым рэжысёрам быў прызнаны тайванец Хоу Сяосянь за фільм "Забойца", прыз за лепшы сцэнарый атрымаў фільм "Хронікі" Мішэля Франка.

Узнагароду за лепшую жаночую ролю падзялілі паміж сабой амерыканка Руні Мара, якая сыграла ролю ў карціне пра прадстаўніц нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі "Кэрал" і францужанка Эманюэль Берко, якая знялася ў фільме "Мой кароль". Лепшым акцёрам, на думку журы, стаў француз Венсан Ліндан за ролю ў фільме "Закон рынку" рэжысёра Стэфана Брызе.

Прадстаўнікі беларускай кінаіндустрыі таксама ўзялі ўдзел у фестывалі. У закрытым паказе ў Канах прайшла прэзентацыя фільма "Мы, браты", які выйдзе ў сусветнай кінапракат пад назвай "Код Каіна" (The Code of Cain). Таксама на 68-м кінафестывалі быў паказаны фільм французскага рэжысёра Арно Деплешана "Тры ўспаміны з маёй маладосці", частка якога здымалася ў Мінску.

У асноўнай конкурснай праграме ўдзельнічалі 19 фільмаў. Журы 68-га Канскага кінафестывалю ўзначалілі знакамітыя амерыканскія рэжысёры і сцэнарысты — браты Ітан і Джоэл Коэны. Таксама конкурсныя кінастужкі ацэньвалі актрысы Сафі Марсо, Сiенна Мілер і Росі дэ Пальма, акцёр Джэйк Джыленхол, рэжысёры Ксаўе Далан і Гільерма дэль Тора, а таксама кампазітар Ракіа Траорэ.

Стужка навiн
0