Міністр адукацыі: ЦТ здалі лепей, чым летась

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкПрыём дакументаў у ВНУ
Прыём дакументаў у ВНУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах Жураўкова, абітурыенты сталі больш адказна рыхтавацца да тэставання.

МІНСК, 8 ліп — Sputnik. Абітурыенты сёлета паказалі на цэнтралізаваным тэставанні лепшыя вынікі, чым у 2014-м, заявіў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, падводзячы папярэднія вынікі ЦТ.

Сёлета здавалі ЦТ у Беларусі больш за 90 тысяч чалавек. Пры гэтым 100 балаў атрымалі 277 абітурыентаў.

"Цэнтралізаванае тэставанне ў цэлым прайшло нармальна. Зараз Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў займаецца выдачай сертыфікатаў ЦТ, пасля чаго прыступіць да глыбокага аналізу правядзення выпрабавання. Але, ужо сёння можна сказаць, што ў гэтым годзе абітурыенты здалі ЦТ лепш, чым у мінулыя. Такі паказчык, як 277 стобальнікаў кажа пра тое, што маладыя людзі сталі больш сур'ёзна рыхтавацца да ЦТ", — цытуе словы Жураўкова прэс-цэнтр міністэрства адукацыі.

Як адзначыў міністр, вынікі ЦТ паказалі, што па рускай і беларускай мовах абітурыенты дастаткова пісьменныя: сярэдні бал па рускай і беларускай мовах у выпускнікоў ліцэяў і гімназій 2015-га —больш за 60, па школах — больш 40. Па матэматыцы сярэдні бал па ліцэях — амаль 52 балы, па школах — 28, па фізіцы ў ліцэістаў —52 балы, гімназістаў — 45, школьнікаў —26.

Па дадзеных Жураўкова, нядрэнны вынік на ЦТ паказалі выпускнікі пры здачы замежных моў: па англійскай мове сярэдні бал выпускнікоў гімназій — 59,8, а ў выпускнікоў школ — 39. Па кітайскай мове сярэдні бал склаў 79.

Міністр таксама паведаміў, што ў 2015 годзе 11 абітурыентаў набралі 100 балаў па двух прадметах з трох. Пры гэтым па трэцім прадмеце ЦТ у іх — 95, 96, 98 балаў.

Стужка навiн
0