Бязрукі і бязногі пратэстанцкі прапаведнік выступіць у Мінску

Нік Вуйчыч вядомы ва ўсім свеце сваімі натхняючымі пропаведзямі.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Вядомы бязрукі і бязногі пратэстанцкі прапаведнік Нік Вуйчыч плануе выступіць у Мінску вясной 2016 года, паведамляюць сайты мінскіх тэатральных кас.

Паводле іх інфармацыі, у Мінску ўжо пачаўся продаж квіткоў на выступ 15 красавіка 2016-га аўстралійскага прапаведніка сербскага паходжання Вуйчыча. Плануецца, што ён выступіць на самай вялікай у Мінску арэне.

Вуйчыч нарадзіўся з рэдкай хваробай — сіндромам Тэтра-Амелія. У яго няма рук, і ёсць толькі адна ступня з двума пальцамі. Аднак ён навучыўся хадзіць, катацца на скейтах, сёрфінгавай дошцы, пісаць і карыстацца кампутарам. У 17 гадоў Вуйчыч заснаваў некамерцыйную арганізацыю "Жыццё без канечнасцяў". Ён атрымаў вышэйшую адукацыю, ажаніўся тры гады таму і мае двух цалкам здаровых дзяцей.

Ён выступае па ўсім свеце з прамовамі, у якіх заклікае людзей не падаць духам, жыць з надзеяй на Бога, шукаць і знаходзіць сапраўдны сэнс жыцця.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі