Метрапалітэн з 27 жніўня пераходзіць на зімовы графік

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінскі метрапалітэн
Мінскі метрапалітэн - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гадзіны пік інтэрвал паміж цягнікамі скароціцца да двух хвілін.

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Мінскі метрапалітэн з 27 жніўня пераходзіць на зімовы графік працы —  цягнікі стануць хадзіць часцей.

Зараз інтэрвал руху ў гадзіны пік на Маскоўскай лініі складае дзве з паловай хвіліны, на Автозаводскай — каля трох з паловай хвілін.

"Інтэрвал руху ў гадзіны пік, гэта значыць з 7:00 да 09:00 і з 16:00 да 19:00, на абедзвюх галінках мінскага метро скароціцца да двух хвілін", — цытуе агенцтва "Минск-Новости" словы галоўнага інжынера службы руху ГП "Мінскі метрапалітэн" Георгія Ткача.

Паводле яго інфармацыі, нагрузка на транспартныя сеткі традыцыйна ўзрастае да пачатку навучальнага года: завяршаецца сезон адпускоў, у Мінск да пачатку навучальнага года вяртаюцца школьнікі і студэнты.

Для таго каб справіцца з пасажырапатокам, кіраўніцтва метрапалітэна плануе павялічыць колькасць рухомага складу, які працуе на лініях.

Акрамя таго, прадугледжана, што ў пятніцу цягнікі будуць хадзіць часцей ўжо з 15:30 у сувязі з тым, што ў шматлікіх арганізацыях у пятніцу скарочаны працоўны дзень.

У звычайны час цягнікі з канца жніўня будуць курсіраваць з інтэрвалам ад 2,5 да 12 хвілін.

Стужка навiн
0