Рабаў: на выходных без парасона на вуліцу лепш не выходзіць

© SputnikДождж у Мінску
Дождж у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гідрамет папярэджвае: у суботу і нядзелю чакаюцца дажджы з навальніцамі.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. У гэтыя выхадныя на Беларусі пахаладае і пройдуць дажджы, слупкі тэрмометраў апусцяцца ніжэй за адзнаку + 20 ° С, паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Умовы надвор'я ў бліжэйшыя два дні будзе вызначаць атмасферны фронт, які прынясе вільготную няўстойлівую паветраную масу з Заходняй Еўропы.

"У суботу ўначы ў большасці раёнаў рэспублікі, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі будзе слабы туман. Тэмпература ноччу складзе 8… 14 ° С, днём — + 17… 23 ° С", — сказаў сіноптык.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў Мінску ў суботу ноччу пройдзе кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Сёння ў сталіцы будзе без істотных ападкаў, тэмпература паветра ўначы складзе + 9… 11 ° С, днём — + 19… 21 ° С.

Паводле інфармацыі Рабава, у нядзелю актыўны атмасферны фронт зробіць надвор'е па-асенняму пахмурным, дажджлівым і ветраным. Часам пройдуць дажджы, месцамі — моцныя з навальніцамі.

"Так што без парасона на вуліцу лепш не выходзіць", — падкрэсліў сіноптык.

Ён таксама паведаміў, што тэмпература паветра ўначы ў нядзелю складзе 8… 15 ° С, днём — + 13… 20 ° С.

"У пачатку наступнага тыдня ў краіне трывала паселіцца восень: цыклон, наскрозь прасякнуты золкай вільгаццю Балтыйскага мора, зробіць надвор'е яшчэ больш сырым і халодным", — сказаў спецыяліст Гідрамета.

Па дадзеных Рабава, у панядзелак ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе + 5… 12 ° С, днём — + 12… 18 ° С.

Стужка навiн
0