Кіно на світанку: дзе паглядзець канскія карціны з раніцы

© Photo : фота з сайта kinopoisk.ruКадр з фильма "400 ударов"
Кадр з фильма 400 ударов - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бясплатныя кінасеансы будуць ладзіцца кожны чацвер у мінскай кінашколе-студыі Андрэя Палупанава. Раніцай гэтага чацверга будзем глядзець карціну пераможцы Канскага фестывалю Франсуа Трюффо - "400 удараў".

МІНСК, 23 вер — Sputnik. Афішу будзе формироваць асабіста дырэктар кінашколы Андрэй Палупанаў. Сярод фільмаў, што нас чакаюць — і кінакласіка, і аўтарскае кіно, і арт-хаус. Распачнуць сеансы карціны Франсуа Трюффо, Жана Ренуара, Фриц Ланга, Дерека Джармена, Алекса ван Вармердама, Робера Брюссона, Федерыка Феліни, Акі Каурысмякі і Мікеланджела Антаніоні, хутка будзе аб'яўленая праграма на месяц.

Ранішнія кінасеансы будузь праходзіць у памяшканні кінашколы, уваход — бясплатны.

Даведка Sputnik. "400 ударов" — шмат у чым біяграфічны фільм-дэбют Франсуа Трюффо. Французскі выраз "faire les 400 coups" азначае паводзіны на мяжы прыстойнасці. Фільм распавялае пра цяжкага падлетка, якога настаўнікі лічаць крыніцай вечных непрыемнасцяў. Абыякавая да сына маці занятая раманам на баку, слабахарактарны айчым з галавой пагружаны ў працу. Сродкі сям'і абмежаваныя, усе туляцца ў маленечкай кватэры.

Калі: 24 сентября в 10:00

Дзе: пр. Незалежнасці, 168, корпус 2, 5-ы паверх.

Што глядзім: Франсуа Трюффо "400 ударов" (1959).

Стужка навiн
0