Улаховіч: я казаў пра падтрымку ўлады толькі каб стаць кандыдатам

© Sputnik / Виктор ТолочкоКандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч
Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
“Беларуская патрыятычная партыя” была створана для падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі, але “сітуацыя змянілася”.

МІНСК, 24 вер — Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Улаховіч заяўляў аб падтрымцы дзеючага прэзідэнта ў пачатку сваёй перадвыбарнай кампаніі толькі "для таго, каб пераадолець бар'ер па подпісаў і стаць кандыдатам", пра гэта вярхоўны атаман заявіў у інтэрв'ю парталу sb.by.

Мікалай Улаховіч пасля аб'явы аб сваім жаданні пазмагацца за прэзідэнцкую пасаду заяўляў, што падтрымлівае дзейнага кіраўніка дзяржавы. Пасля гэтага многія пачалі называць яго "спарынг-партнёрам" і "яшчэ адным кандыдатам ад уладаў".

"На першым этапе я казаў пра падтрымку ўлады. Але гэта было для таго, каб мне "адкрылі вароты" і далі магчымасць набраць подпісы, стаць кандыдатам", — прызнаўся Улаховіч.

Таксама кандыдат сказаў, што "не ведае, як бы пайшла справа", калі б ён адразу не заявіў аб падтрымцы дзеючага прэзідэнта.

"Але сёння ўсім ясна, што я не ад улады іду, гэта абсалютна дакладна", — падкрэсліў Улаховіч.

Таксама лідэр "Беларускай патрыятычнай партыі" нагадаў, што ён — не пачатковец у палітыцы.

"Я з 1994 года гэтым займаюся, хай і ў цені. Звычайна да выбараў актывізаваўся — падтрымліваў прэзідэнта", — распавёў ён.

Але на будучых выбарах БПП, мяркуючы па ўсім, не будзе падтрымліваць Аляксандра Лукашэнка.

"Партыя стваралася пад прэзідэнта, але сітуацыя шмат у чым змянілася: мы разрываемся паміж Усходам і Захадам, побач ідзе вайна — многае адбываецца, што таксама ўплывае і на нас", — распавёў кандыдат.

Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка. Кандыдатамі ў прэзідэнты зарэгістраваны чатыры палітыка: дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, лідэр ЛДП (Б) Сяргей Гайдукевіч, старшыня "Беларускай патрыятычнай партыі" Мікалай Улаховіч і актывістка кампаніі "Гавары праўду!" Таццяна Караткевіч.

Стужка навiн
0