Выпушчаны зборнік лепшых твораў Агінскага

© Sputnik / Юлія ХвошчДыскі з музыкай Агінскага
Дыскі з музыкай Агінскага - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дыск з назвай “Вянок Радзіме” складзены і выдадзены сёлета ў свет выдавецтвам “Каўчэг”, яго выхад прымеркаваны да 250-годдзя са Дня нараджэння кампазітара.

МІНСК, 24 вер — Sputnik. Амаль усе запісы на дыску выкананы беларускамі музыкантамі — народным артыстам Беларусі Ігарам Алоўнікавым, Дзяржаўным камерным хорам Рэспублікі Беларусь і іншымі.

Самы знакаміты паланэз кампазітара "Развітанне з Радзімай" уключаны ў дыск у выкананні Аркестра Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра СССР (дырыжор Барыс Хайкін),запіс быў зроблены ў 1965 годзе.

Выстава Паланэз, прысвечаная юбілею Агінскага - Sputnik Беларусь
Выстава "Паланэз" адкрылася ў Палацы мастацтваў

"Мы ўключылі ў дыск сусветна знакаміты паланэз у выкананні менавіта гэтага аркестра як прыклад, у якім быў калісьці выкананы твор", — распавёў карэспандэнту Sputnik дырэктар выдавецтва "Каўчэг" Уладзімір Кузьмін.

Дырэктар выдавецтва таксама распавёў, што сёлета быў выпушчаны зборнік нот рамансаў Агінскага. У канцы зборніка з нотамі ўключаны дыск з выкананнем усіх рамансаў, якія ўключаны ў нотны сшытак.

"У хуткім часе мы плануем выдаць кнігу, прысвечаную Агінскаму, а дыск будзе ісці як дадатак да яе. Мы аформім зборнік у выглядзе пяці артыкулаў, там будуць ілюстрацыі, ноты і музычные прыкладанне. Такім чынам у адной кнізе можна будзе пачытаць пра рамансы кампазітара, паглядзець ноты і паслухаць як гэта павінна гучаць", — распавёў Кузьмін.

За час свайго існавання выдавецтва выпусціла ўжо 5 дыскаў з музыкай Агінскага. Першы быў выпушчаны да 240 — годдзя са Дня нараджэння кампазітара, у яго ўвайшлі ўсе 24 паланэзы кампазітара.

"Гэтыя паланэзы знайшоў у архівах і выканаў нашчадак кампазітара Іва Залускі. Ён сабраў усе 24 паланэзы, якія раней не былі вядомыя, запісаў іх упершыню, прынёс да нас у выдавецтва — распавёў дырэктар "Каўчэга".

Выдавецтва "Каўчэг" працуе амаль 25 гадоў, займаецца беларускай музыкай — выдае ноты і дыскі знакамітых кампазітараў.

Стужка навiн
0