Гурт ili-ili пра юбілей Агінскага: чалавек, а не статуя ў бронзе

Падпісацца
Адмыслова для альбома ANIMA, які выпусцілі ў межах святкавання юбілею Міхала Клеафаса Агінскага, гурт ili-ili напісаў песню "Чаканьне".

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Міхаіл Зуй, лідар гуртоў Zui и ili-ili, у "Хулігане" выканаў напісаную для вечара песню "Чаканьне" і распавёў Sputnik пра месца Міхала Клеафаса ў сваім жыцці. Зуй кажа, што праект відавочна не адбыўся б без Максіма Сіры і Андрэя Ісачанкі, якія ўзялі на сябе матэрыяльную і ідэйную адказнасць.

"Я быў у мясцінах, звязаных з асобай Агінскага, агледзей яго сядзібу, калі нас з  гуртом запрасілі прыняць удзел у запісу дыску, не ўзнікла пытанняў, ці вартае гэта рабіць, роля Агінскага для гісторыі беларусаў відавочная", — распавядае Зуй. Узрушаныя гісторыямі з жыцця кампазітара і палітычнага дзеяча, Зуй з сябрамі напісалі песню і выканалі яе перад удзячнай хуліганаўскай аўдыторыяй.

Дарэчы, Міхаіл ацаніў і абранае месца для правядзення мерапрыемства — маўляў, не варта ладзіць такія мерапрыемствы ў філарманічнай зале. "Агінскі быў жывым чалавекам, а не статуяй з бронзы. Нават калі ўсе прыйдуць сюда проста павесяліцца, а не натхніцца атмасферай юбілею, дык ужо добра", — рэзюмаваў Зуй.

Стужка навiн
0