"За МКАДам": Алег Несцераў пра прызнанне "гуглам"

Падпісацца
Прэзідэнт у чарговы раз заявіў, што "Минск-не-резиновый", але ж адэптаў гэтага прынцыпу па Беларусі няшмат. У межах праекту "Ці варта мінчуком звацца" мы будзем гаварыць з тымі, хто нарадзіўся за МКАДам і не збіраецца змяняць сваёму Берасцю ці Навагрудку дзеля статуса "панаехаўшага".

Алена Васільева, Sputnik.

Пошукі тых, хто не плануе расцягваць "нерезиновый" Мінск пачынаем у Берасце, дзе жыве гаражны майстра і зорка YouTube Алег Несцераў. Прыхільнікі прызвычаіліся зваць яго проста дзядзька Алежа. Зараз у канала спадара Алега амаль сто трыццаць тысячаў падпішчыкаў, яго запрашаюць і ў Маскву, і ў Мінск, "гугл" адзначыў ягоны блог срэбранай кнопкай, але ж блогер прынцыпова трымаецца за свой берасцейскі гараж. У гэтым гаражы ён робіць мясцовы беларускі аналаг "Тачки на прокачку" — толькі лепей і весялей.

"Я люблю Брэст, гэты невялікі горад з мерным жыццём, калі чалавек мае рукі і галаву, ён можа прызвычаіцца да любога горада", — філасофскі рэзюмуе дзядзька Алежа і мы пераходзім да абмеркавання пытанняў больш меркантыльных — як за МКАДам дасягнуць славы ды забяспечанасці.

"Трэба проста займацца любімая справай, не шукаць, як зарабіць. Мой сакрэт поспеху ў тым, што для мяне хоббі ёсць крыніца прыбытку. Я з задавальненнем іду на працу, бо маё жыццё і праца непадзельныя. Я пастаянна адказваю на паведамленні ў сеціве, манцірую ролікі і новыя ўрокі, каб выкласці іх на YouTube. Нават калі проста з сям'ёй куды выехаў — дык трэба зрабіць адпаведнае відэа, выкласці ў інтэрнет", — распавядае пра шчыльны блогерскі графік спадар Алег.

Але ж галоўны занятак блогера — відэаўрокі па фарбоўцы і рамонту аўта. Дзядзька Алежа кажа, што прызначаны яны галоўным чынам для простых уладароў машын: "Чалавек, напрыклад, не мае вялікага прыбытку — а такіх у свеце большасць — і не можа дазволіць сабе рамонт на аўтасервісе. А я раскрываю такія сакрэты, якімі не кожны майстра падзеліцца, калі што не атрымліваецца, дык дадаткова па скайпе распавяду. І так чалавек можа эканоміць на рамонце, у яго застаюцца грошы для сям'і".

Такая шчырасць і жаданне манціраваць на карысць чалавецтву давялі спадара Алежа да гуглаўскага прызнання, дзесяці тысячаў падпішчыкаў у кантакце — карацей, да народнай любові.

"Я шукаў сябе, у мяне былі гандёвыя палаткі, займаўся будаўніцтвам — настрой марнаваўся, мне было ўжо за трыццаць, а я так нічога і не дасягнуў. Раптам я ажаніўся, у мяне нарадзілася дзве дачкі, сваяк пазнаёміў з YouTube — і пачалося", — распавядае пра самапошукі дзядзька Алежа.

Здабыўшы неабходную долю папулярнасці, Алегу Несцераву прыйшлося яе перажыць — захоўваць сяброўскі тон гутаркі не толькі ў роліках, але і ў жыцці, і нават атрымліваючы васемсот пісем штодня. Здаецца, для блогера гэта нецяжга, ад папулярнай мізантропіі ён не пакутуе.

"Трэба быць блізкім да народа: мне некаторыя да гэтага часу тэлефануюць і калі я падымаю трубку, здзіўленыя, кажуць — няўжо гэта сапраўды дзядзька Алежа! Я кажу — спадарства, я ж такі, як вы. Людзі думаюць — маўляў, як да Пугачовай, паспрабуй датэлефанавацца. А я ўсім адказы шлю — і ў скайпе, і ў кантакце.

Па 800 пісем штодня атрымліваю, нават на простае "прывітанне" адкажу. І людзі бачаць, што я з усёй шчырасцю да іх стаўлюся, што ў відэазваротах з гумарам распавядаю, і падпісваюцца", — распавядае нам пра правілы сетыкета спадар Несцераў.

Адным словам, будзьце шчырымі, і "гугл" да вас пацягнецца. Дзядзька Алежа працуе ў звычайным гаражы, з-за троляў прыйшлося набыць дарагое абсталяванее, а раней абыходзіўся і самым звычайным. Але ж гараж — той самы, такі ёсць амаль ці не ў кожнага аўтааматара, калі толькі ён не выбірае варыян паркінгу.

"Большасць людзей працуе ў звычайных гаражах, і я паказваю, як на вуліцы можна пафарбаваць аўта, як адрэмантаваць — такой літаратуры амаль няма. На тых жа форумах тлумачаць блытана, а я раблю простыя ўрокі. Уладары сервісаў крыўдзіліся нават — маўляў, навучыш усіх, застанемся без кліентаў. Кажу ім — калі рукі маеце, без працы не застанецеся", — супакойвае сервісы спадар Алег, да якога, дарэчы, возяць машыны і з Мінску, і з бліжэйшага замежжа — людзям цікава не проста аддаць аўта ў рэмонт, але ж і паглядзець на YouTube, як з тваёй машыны зрабілі аўтамабіль.

Пасля срэбранай кнопкі ад Google партнёры яшчэ актыўней ідуць на кантакт, але ж Дзядзька Алежа кажа, што перш за ўсё гэта дапамагае ў яго дабрачыннай дзейнасці — ён ладзіць адпаведныя канцэрты дзеля дапамогі хворым дзецям.

Адным словам, у Берасце, мы высветлілі, жыццё ёсць, будзем працягваць шукаць яго за МКАДам.

Стужка навiн
0