Гурт Trubetskoy выдаў дэбютны альбом

© Photo : Аляксандр ЖдановічВокладка дэбютнага альбому Trubetskoy "Magister Bibendi"
Вокладка дэбютнага альбому Trubetskoy Magister Bibendi - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэліз складаецца з 12 новых кампазіцый і атрымаў назву Magister Bibendi

МІНСК, 23 кас — Sputnik. 23 кастрычніка на лэйбле Soyuz Music выйшаў дэбютны альбом беларускага гурта Trubetskoy.

У перакладзе з лацінскай мовы назва альбому значыць "настаўнік піцця" ці "распарадчык папойкі".

"Я здаўна маю татуіроўку з гэтымі словамі і раней успрымаў іх літаральна. Тыпа гэта такі весялун, гаварун, чалавек з лёгкай рукой — калі ён разлівае, у людзей не бывае пахмелля. Усё гэта так, але з цягам працы над альбомам у словах Magister Bibendi пачалі адкрывацца нейкія новыя для нас сэнсы, і ўсе песні так ці інакш з імі звязаныя", — распавядае франтмэн Trubetskoy Павел Булатнікаў.

Асаблівасцю новага рэліза стала тое, што над ім працавалі людзі з розных краін — "сапраўдная інтэрбрыгада".

Са словаў расійскага прэс-аташэ гурта Trubetskoy Аляксандра Бергера: "Гэтую пласцінку запісвалі ў Літве, за гук адказваў саундпрадусар з Нарвегіі, тэксты для песень складалі ў Мінску, Кіеве, Вільні, Маскве, Варне, майстэрынг альбома рабілі ў Лондане, кліп мантавалі ў Любляне, і гэтак далей. А яшчэ на гэтым альбоме песні на трох мовах: рускай, беларускай і ўкраінскай".

"Я лічу, што Magister Bibendi — гэта дух, чыю волю транслюе гурт Trubetskoy. Можаце лічыць, што гэта адначасова Дух Рокенролу і Дыяніс — бог вінаробства і натхнення, і Барон Субота — апякун куцяжоў і праваднік паміж сусветамі, у нашым выпадку — паміж светам мінулага і светам будучыні", — распавядае прадусар калектыву Яўген Калмыкоў.

Канцэртныя прэзентацыі альбома "Magister Bibendi" адбудуцца 4 лістапада ў Санкт-Пецярбурзе, 8 лістапада ў Кіеве, 15 лістапада ў Маскве. Першыя канцэрты з новай праграмай у Беларусі адбудуцца 20 лістапада ў Віцебску, 21 лістапада ў Брэсце, 4 снежня ў Гомелі ды 5 снежня ў Гродна.

Альбом можна набыць на iTunes.    

Стужка навiн
0