Месяц польскай літаратуры распачаўся хвілінай маўчання

© SputnikАндрэй Хадановіч на адкрыцці месяца беларускай літаратуры
Андрэй Хадановіч на адкрыцці месяца беларускай літаратуры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напачатку імпрэзы, прысвечанай адкрыццю месяца польскай літаратуры, Хадановіч папрасіў прысутных устаць і ўспомніць ахвяраў рэпрэсій 1937 года.

МІНСК, 29 кас — Sputnik. У галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адкрыўся месяц польскай літаратуры. Мадэраваў мерапрыемства паэт Андрэй Хадановіч. Напачатку імпрэзы ён зачытаў вершы расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года паэтаў, і прысутныя, разумеючы прычыну адхілення ад плану мерапрыемства, усталі са сваіх месцаў і замерлі ў хвіліне маўчання.

Ноччу з 29 на 30 кастрычніка 1937 у Мінску ва ўнутранай турме НКУС былі расстраляныя 22 беларускія пісьменнікі.

У межах "Месяца" у кнігарні штотыднёва будуць ладзіцца музычныя і тэатральныя імпрэзы, увоход на іх — вольны.

5 лістапада адбудзецца прэзентацыя перакладу комікса "Бортнік Ігнат і скарб пушчы". Удзел возьмуць коміксаробы ад Беларусі і Польшчы — Адам Глобус і Томаш Самойлік. Пачатак — а 19 гадзіне.

18 лістапада — прэзентацыя рамана аднаго з самых вядомых аўтараў польскага дэтэктыву Зыгмунта Мілашэўскага "Доля праўды". Пачатак а 19 гадзіне.

26 лістапада — адкрыццё выставы "Маладая польская ілюстрацыя". На экспазіцыі прадставяць працы трох выпускнікоў Варшаўскай акадэміі мастацтваў. Будуць прадстаўленыя кнігі і ілюстрацыі да іх. Адкрыццё пройдзе а 17 гадзіне ў галерэі Акадэміі мастацтваў "Акадэмія". Усе мерапрыемствы ладзяцца пры ўдзеле Польскага інстытута.

Стужка навiн
0