Як прадаць сябе – парады для акцёраў-пачаткоўцаў

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкАктеры и маски
Актеры и маски - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Майстар-клас актрысы Алесі Грыбок пройдзе сёння ў Галерэі Tut.by

Мінск, 1 ліст — Sputnik. Парады па метадах самапродажу сёння ў Галерэі Tut.by акторам-пачаткоўцам дасць Алеся Грыбок. Дзея плануецца першым у Беларусі майстар-класам, які ставіць на мэце не абмяркоўванне эфемерных пытанняў месца акцёра ў свеце, а пазнанне інструментаў, якія вучаць з чаго правільна пачаць кар'еру ў кіно, як стварыць і падтрымаць сваю рэпутацыю або як "прадаць сябе".

Мерапрыемства будзе цікавым акцёрам, агентам, прадзюсарам, PR-спецыялістам і маркетолагам, якія працуюць у кінаіндустрыі.

У рамках майстар-класа мы паспрабуем знайсці адказы на наступныя пытанні:

  • самапрасоўванне і кіраванне сваёй кар'ерай: з чаго пачаць?
  • як знайсці сваю нішу;
  • складаем акцёрскі кейс: пішам рэзюмэ, мантуем акцёрскі шоурыл, здымаем партфоліо;
  • як знайсці сваю працу;
  • як выбудаваць эфектыўныя адносіны з кастынг-дырэктарам і не толькі?
  • што такое бізнес-план і як яго скласці?
  • як пісьменна распланаваць свой працоўны дзень?

Каб наведаць майстар-клас, патрэбная папярэдняя рэгістрацыя. Адначасова пройдзе прэзентацыя кнігі "Ты — суперагент", у якой знойдзеце неабходныя веды для развіцця навыка самапрэзентацыі. Быць таленавітым недастаткова — варта ведаць, каму і як свой талент прадаваць.

Дзе: галерэя Tut.by

Калi: 16:00

Патрэбная рэгicтрацыя.

Стужка навiн
0