Ліга чэмпіёнаў: “Барселона” без праблем справілася з БАТЭ

© REUTERS / Albert GeaНападающие "Барселоны" Неймар (слева) и Луис Суарес
Нападающие Барселоны Неймар (слева) и Луис Суарес - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"Барселона" аформіла сабе пуцёўку ў раунд плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, БАТЭ замыкае групу Е.

МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Каталонская "Барселона" у рамках чацвёртага тура групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў без асаблівых праблем узяла верх над барысаўскім БАТЭ з лікам 3:0. 
Паядынак паміж чэмпіёнам Беларусі і дзеючым пераможцам ЛЧ адбыўся ў сераду ў сталіцы Каталоніі на стадыёне "Камп Ноў". Першы матч на "Барысаў-Арэне" завяршыўся з лікам 0:2 не на карысць "жоўта-сініх". Галамі ў паядынку 20 верасня вызначыўся харвацкая паўабаронца "сіне-гранатавых" Іван Ракіціч (48-я і 64-я хвіліны).

На "Камп Ноў" у складзе пераможцаў дублем адзначыліся Неймар (30 з пенальці, 83) і Луіс Суарэс (60). Госці ў сваю чаргу за 90 хвілін гульні змаглі тры разы стукнуць у створ варот "сіне-гранатавых".

Пасля чатырох тураў "Барселона" з дзесяццю набранымі ачкамі забяспечыла сабе выхад у плэй-оф ЛЧ. На другім месцы размясцілася "Рома", у якой дзякуючы перамозе над "Байером" сем ачкоў. Трэцім ідуць леверкузенцы з чатырма баламі, замыкаюць квартэт Е барысаўчане — у іх актыве тры ачкі.

Стужка навiн
0