Twitter дазволіць карыстальнікам ставіць лайкі

© Flickr / Andy MeltonСацсетка Twitter
Сацсетка Twitter - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку распрацоўшчыкаў, сэрцайка больш універсальна і сустракаецца ва ўсіх культурах.

МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Папулярная сацыяльная сетка Twitter змяніла сімвал дадання ў "абранае" — замест зорачкі з'явілася сэрцайка.

"Вы можаце шмат чаго сказаць з дапамогай сэрцайка. Прадстаўляем новы шлях для выражэння сваіх пачуццяў", — гаворыцца ў паведамленні Twitter.

 

У афіцыйным блогу кампаніі гаворыцца, што сэрцайка з'яўляецца ўніверсальным сімвалам, якія сустракаюцца ва ўсіх культурах.

"Сэрца больш выразна, дазваляе вам перадаць увесь дыяпазон эмоцый і лёгка кантактаваць з людзьмі", — адзначылі распрацоўшчыкі Twitter.

Акрамя гэтага, у блогу адзначаецца, што па выніках папярэдняга даследавання было выяўлена: новыя карыстальнікі, якія прыйшлі ў Twitter з іншых сацсетак, больш звыклыя да "лайка", а "абранае" толькі блытае іх. 

Стужка навiн
0