“Крамбамбуля” прэзентавалі “Чырвоны штраль” у Вільні

© Sputnik / Юлія ХвошчПрэзентацыя апошняга дыску "Крамбамбулі" "Чырвоны штраль" у Вільнюсе
Прэзентацыя апошняга дыску Крамбамбулі Чырвоны штраль у Вільнюсе - Sputnik Беларусь
У самым цэнтры Літвы сабраліся беларусы, каб паслухаць жыўцом апошні альбом легендарнага гурта і праводзіць “Крамбамбулю” у лясы партызаніць.

МІНСК, 8 ліс — Sputnik. 7 лістапада ў віленскай канцэртнай зале Compensa "Крамбамбуля" прадставілі свой развітальны альбом "Чыровны штраль".

Мерапрыемства нагадвала хутчэй агульнанацыянальнае свята, чым звычайны канцэрт. Музыкі выканалі як песні з апошняга альбома, так і свае лепшыя гіты.

"Кожны раз, калі мы граем канцэрты для беларусаў і я бачу гэтыя твары, бачу гэтых людзей, то асабіста мне нішто так не дае надзею, як яны, таму ўражанні ад выступлення ў мяне эйфарыйныя", — распавёў карэспандэнту Sputnik адзін з удзельнікаў "Крамбамбулі" Павел Аракелян.

© Sputnik / Юлія ХвошчПрэзентацыя апошняга дыску "Крамбамбулі" "Чырвоны штраль" у Вільнюсе
Прэзентацыя апошняга дыску Крамбамбулі Чырвоны штраль у Вільнюсе - Sputnik Беларусь
Прэзентацыя апошняга дыску "Крамбамбулі" "Чырвоны штраль" у Вільнюсе

Самі музыкі зрабілі з канцэрта сапраўднае шоў. Адчуваўся бесперапынны кантакт з публікай, узровень энергетыкі зашкальваў. Удзельнікі гурта вывучалі з гледачамі танцы, напрыканцы адной з песень Вольскі кінуў футру ў залу, лёс якой да гэтай пары не вядомы. На сцэну з "Крамбамбуляй" выйшлі і былыя ўдзельнікі калектыву — пэўны час на пляцоўцы гралі адразу чатыры гітарыста. Аднак акустыка ў зале была настолькі добрая, што нават у гэтым выпадку гук заставаўся даволі празрыстым. У агульным гук і святло на мерапрыемстве былі на сапраўдным еўрапейскім узроўні.

© Sputnik / Юлія ХвошчПрэзентацыя апошняга дыску "Крамбамбулі" "Чырвоны штраль" у Вільнюсе
Прэзентацыя апошняга дыску Крамбамбулі Чырвоны штраль у Вільнюсе - Sputnik Беларусь
Прэзентацыя апошняга дыску "Крамбамбулі" "Чырвоны штраль" у Вільнюсе

На канцэрт з'ехаліся прыхільнікі гурта і беларускай музыкі, прадстаўнікі беларускай культуры і мастацтва.

"Мне вельмі спадабалася мерапрыемства, як і ўсім, але сум надыходзіць з тае прычыны, што беларускаму чалавеку даводзіцца прыязджаць за мяжу, каб паслухаць музыку, што ён не можа проста так прыйсці на канцэрт свайго выканаўца ў Мінску, у сваёй дзяржаве. Можа быць, калі-небудзь настане пэўны момант, і мы ўсе дадзім гала-канцэрт з удзелам і айчынных выканаўцаў — дыназаўраў кшталту "Крамбамбулі" і маладых гуртоў кшталту нашага", — распавёў карэспандэнту Sputnik вакаліст вядомага беларускага гурта "Мутнаевока" Яўген Змушка, які таксама наведаў мерапрыемства.

"Гэта адкрыццё для мяне — як гурт, як лайф-гурт, як атмасфера, як беларускі чалавек паводзіць сябе на мерапрыемстве ў Вільні", — дадаў вакаліст "Мутнагавока".

У той вечар у Вільні адусюль было чуваць беларускую мову, чаго не пачуеш на вуліцах Мінска. Стваралася ўражанне, што Літва на пэўны час пераўтварыўся цэнтр беларускай культуры.

Дыск "Чырвоны Штраль" названы ў гонар культавага віленскага кафэ пачатку XX стагоддзя, дзе збіралася інтэлігенцыя, у тым ліку беларуская. Сярод гасцей установы былі Янка Купала і браты Луцкевічы. Ёсць звесткі, што ў 1916 году менавіта там адбылася знакавая сустрэча Луцкевічаў з прадстаўнікамі польскіх і літоўскіх колаў, пасля якой браты і вырашылі імкнуцца не да ўзнаўлення Рэчы Паспалітай або Вялікага княства Літоўскага, а да незалежнай Беларусі, фактычна абвешчанай пры іх удзеле ў 1918 пад сцягам БНР.

На думку некаторых музычных крытыкаў апошні альбом адрозніваецца ад тыповых работ "Крамбамбулі", але тым, хто не трапіў на канцэрт, лепей набыць дыск і зрабіць уласныя вынікі. 

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі