Ігар Сукманаў: ці варта заганяць нацыянальнае кіно ў гета

Падпісацца
Праграмны дырэктар кінафестывалю “Лістапад” распавёў Sputnik пра асобны статус нацыянальнага кіно на фестывалі і адсутнасць канкурэнцыі з “Бульбамуві”.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Ігар Сукманаў у гутарцы з карэспандэнтам Sputnik адзначыў, што ў мінулым годзе рашэнне дырэкцыі кінафестывалю "Лістапад" зрабіць асобную пляцоўку для беларускага кіно, выклікала шматлікія спрэчкі. Маўляў, ці варта заганяць беларускае ў своеасаблівае гетта. Гэтым годам паказы нацыянальнага кіно нечакана пачалі збіраць поўныя залі.

"Каля сотні прац прыйшло на конкурс, шмат з іх было прыемна глядзець, выбіраць з іх. Беларускае кіно збірае поўныя залі, і гэта прычына для гонару. Але ж нельга казаць пра з'яўленне новай хвалі, усё, што адбываецца ў нашай індустрыі, носіць выпадковы характар. Каб гэта ператварылася ў тэндэнцыю, трэба прыкласці сур'ёзныя высілкі не толькі на ўзроўні фестывалю, але і на ўзроўні самой кінаіндустрыі", — зазначыў Сукманаў.

Праграмны дырэктар ухваліў ініцыятыву маладых, але ж канстатаваў, што аднаго энтузіязму мала — ім патрэбная падтрымка, да таго ж, важна наладзіць камунікацыю паміж айчыннымі кінематаграфістамі.

З гэтага пункту погляду Сукманаў не лічыць фестываль "Бульбамуві", што нядаўна завяршыўся, канкурэнтам "Лістападу" — некаторыя працы былі прадстаўленыя на абедзьвюх пляцоўках.

"Калі беларускія карціны будуць часцей з'яўляцца на экранах, у нашых рэжысёраў з'явяцца сілы верыць у сябе. Такім чынам памнажаецца значэнне гэтых карцін для беларускага кіно. Праца фестывалю па прынцыпу эксклюзіўнасці, бо гэта заб'е наша маладое кіно", — дадаў Сукманаў.

Стужка навiн
0