Саюз мастакоў пра коштаўтварэнне ў мастацтве

© Photo : Андрей Ленкевич, фото предоставлено пресс-службой "Белгазпромбанка"Работа художника Андрея Ленкевича
Работа художника Андрея Ленкевича - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш за 30 адсоткаў працаў было прадана падчас “Восеньскага салона”. Старшыня саюза мастакоў Рыгор Сітніца патлумачыў асаблівасці коштаўтварэння на рынку мастацтва.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Кошты на карціны падчас восеньскага салона ўразілі не толькі наведвальнікаў, але ж і Саюз мастакоў. Прынцыпы коштаўтварэння на рынку мастацтва карэспандэнту Sputnik патлумачыў старшыня саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

"У межах нашых эканамічных варункаў жывапіснае палатно не можа каштаваць менш за тысячу даляраў. Большае каштуе дзве-тры тысячы. Трэба ўлічыць, колькі мастак выдаткоўвае на стварэнне карціны — тут і падрамнік, і палатно, і рама, а калі гаворка пра скульптараў, тут кошты яшчэ больш узрастаюць", — тлумачыць Рыгор Сямёнавіч і дадае, што прынцыпы коштаўтварэння стыхійныя.

Пры тым маладыя мастакі, што выстаўляліся на салоне, сваю працу відавочна пераацанілі, прынамсі, не ўлічылі эканамічнай сітуацыі ўнутры краіны.

"Болей за 30 працэнтаў твораў было куплена, але ж купляліся пераважна малафарматныя творы ў межах названых коштаў — сем мільёнаў, дзесяць мільёнаў, пятнаццаць мільёнаў. Выстава "Белгазпрамбанка" стала так званай "Ярмаркой тщеславия". У нас класікі не працуюць за такія грошы, якія прасіла за свае творы моладзь, гэта нас дужа пацешыла. Апроч пацехі ніякіх эмоцый гэта не выклікае", — рэзюмаваў спадар Сітніца.

Стужка навiн
0