Голая мінчанка адпомсціла таксістам

© PixabayТакси
Такси - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За п'яную хуліганскую выхадку 48-гадовая жыхарка Мінска можа правесці за кратамі тры гады.

МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Крымінальная справа распачата ў дачыненні да мінчанкі, якая ў п'яным выглядзе пасля вечарыны падрапала два аўтамабілі таксі, паведамілі Sputnik у сераду ў Партызанскім РУУС Мінска.

"Пасля вечарыны 48-гадовая жанчына падышла да таксі і папрасіла адвезці яе дадому, але папярэдзіла, што грошай у яе няма. Таксісты адмовіліся везці жанчыну дадому бясплатна. Адмовіліся і пасля таго, як яна ім прапанавала разлічыцца натурай", — распавялі ў РУУС.

Як было ўстаноўлена, пакрыўджаная жанчына зняла з сябе ўсю вопратку, залезла на адну з машын і падрапала два аўтамабілі, распавялі ў органах унутраных спраў.

Таксісты выклікалі міліцыю, жанчыну даставілі ў выцвярэзнік, у дачыненні да яе распачатая крымінальная справа за хуліганства. Жыхарцы Мінска пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, сказалі ў РУУС.

Па папярэдняй ацэнцы, таксістам, машыны якіх пацярпелі ад дзеянняў жанчыны, нанесены ўрон на суму больш за 7 мільёнаў рублёў.

У РУУС адмовіліся паведаміць, ці здымалі таксісты на відэа сцэну помсты голай мінчанкі.

Стужка навiн
0