Запрацаваў анлайн-варыянт праекта “Арт-Беларусь”

© Photo : Дар'я Бунеева"Сэлфі" Васілісы Палянінай-Календы
Сэлфі Васілісы Палянінай-Календы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дадаць імя ў анлайн-скарбніцу імёнаў айчынных мастакоў можа кожны беларус.

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Прадстаўніком праекта "Арт-Беларусь" на анлайн-прасторы стаў партал artbelarus.by. Сам праект выраз з калекцыі "Белгазпромбанка".

"Праект прызваны стымуляваць развіццё творчага пошуку мастакоў, яшчэ больш пашырыць кругагляд мастацтвазнаўцаў", — тлумачыць мэты стварэння "Арт-Беларусі" старшыня ААТ "Белгазпромбанк" Віктар Бабарыка.

Национальный художественный музей Республики Беларусь - Sputnik Беларусь
Рыгор Сітніца: сажалка, туман і асака як заклад мастацкага дабрабыту

У аснову галерэі на сайце Art-Belarus пакладзены каталог выставы "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі", экспанаты якой былі адабраны навуковымі супрацоўнікамі Нацыянальнага мастацкага музея. Далейшае папаўненне галерэі ладзіцца паводле прынцыпу краўдсорсінгу — любы карыстальнік, зарэгістраваўшыся, атрымлівае магчымасць дадавання на сайт новых экспанатаў і біяграфій мастакоў. Усе дадаваныя матэрыялы праходзяць праз мадэрацыю.

Дзеля таго, каб інфармацыя пра экспанат карэктна адлюстроўвалася на сайце, неабходна запоўніць дадзеныя пра яго — як мінімум поле "Назва" — на трох мовах.

Праект толькі пачаў працу, але ж у "Галерэі" ужо ёсць адзінаццаць калекцый, сярод якіх — "Эпоха гістарызму і мадэрну пачатку ХХ стагоддзя", "Мастацкія школы на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў", "Сучаснае мастацтва".

Стужка навiн
0