Не стала рэжысёра Эльдара Разанава

© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў медыябанкЭльдар Разанаў
Эльдар Разанаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Класік савецкага кіно сышоў ад сардэчнай недастатковасці на 89-м годзе жыцця.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Расійскі кінематограф асірацеў — пайшоў з жыцця любімы мільёнамі гледачоў рэжысёр Эльдар Разанаў. Упершыню ў навагоднія святы "Іронія лёсу" для многіх з нас будзе не звыклым гукавым фонам падчас нарэзкі аліўе, а падставай успомніць пра Майстра.

Разанаў нарадзіўся 18 лістапад 1927 года ў горадзе Куйбышаве (цяпер Самара) у сям'і работнікаў савецкага гандлёвага прадстаўніцтва ў Тэгеране Аляксандра і Соф'і Разанавых. Неўзабаве пасля яго нараджэння сям'я пераехала ў Маскву.

© Sputnik / Юрий Иванов / Перайсці ў медыябанкРязанов, Брыльска и Мягков
Рязанов, Брыльска и Мягков - Sputnik Беларусь
Рязанов, Брыльска и Мягков

Ён любіў чытаць і марыў стаць пісьменнікам, але вырашыў перад тым, як напісаць сваю галоўную кнігу, спазнаць жыццё. Разанаў паступіў у ВГIК з першай спробы ў майстэрню таго самага Козінцэва і стаў самым маладым студэнтам інстытута кінематаграфіі.

Сёння цяжка ўявіць, але рэжысёр самых знакавых для савецкага кіно кінакамедый — прафесійны дакументаліст: яго дыпломнай працай быў дакументальны фільм "Яны вучацца ў Маскве", затым пяць гадоў працы над кіначасопісам і выпускамі навін у Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў. Можа быць менавіта таму ў яго кінакамедыі так шмат жыцця.

29 снежня 1956-га — дзень трыумфу. Разанаў прызнаваўся, што ніколі не думаў здымаць кінакамедыі, але з падачы тагачаснага кіраўніка "Масфільма" на экраны выходзіць "Карнавальная ноч", і,як сказала б цяперашняе пакаленне, "ірве экраны": Людміла Гурчакна прачынаецца зоркай, "Пяць хвілін" становіцца гімнам Новага года, а Разанаў — знаходзіць сваю аўтарскую сцяжынку ў кінасвеце.

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкАктеры Юрий Белов и Людмила Гурченко в фильме "Карнавальная ночь"
Актеры Юрий Белов и Людмила Гурченко в фильме Карнавальная ночь - Sputnik Беларусь
Актеры Юрий Белов и Людмила Гурченко в фильме "Карнавальная ночь"
 

Яго наступныя працы: "Дзяўчына без адрасу" (1957), "Чалавек ніадкуль" (1961), "Гусарская балада" (1962), "Дайце кнігу скаргаў" (1964), "Беражыся аўтамабіля" (1966). І кожная з гэтых работ становіцца культавай.

Рэжысуру Разанаў паспяхова сумяшчае з працай вядучага тэлеперадачы "Кінапанарама" (1979-1985). Акрамя таго, на тэлебачанні ім было створана больш за 200 аўтарскіх праграм. У 1980-1990-я гады Разанаў здымае фільмы: "Жорсткі раманс" па матывах п'есы А. М. Астроўскага "Беспасажніца", "Забытая мелодыя для флейты", "Дарагая Алена Сяргееўна", "Нябёсы запаветныя", "Прадказанне", "Прывітанне, дурань!", "Старыя клячы", "Ціхія віры". "Ціхія віры" стаў апошнім фільмам, створаным Разанавым у суаўтарстве з Брагінскім, у 1998 годзе драматург пайшоў з жыцця.

У жніўні 2015 Разанаў трапіў у бальніцу ў цэнтр Бакулева. Паведамлялася, што ў яго быў інфаркт, але сваякі абверглі гэтую інфармацыю. У верасні і кастрычніку Разанаў праходзіў планавае лячэнне. 21 лістапада з'явілася паведамленне, што Разанаў зноў шпіталізаваны для абследавання ў адну з маскоўскіх лякарань.30 лістапада яго не стала. 

Стужка навiн
0