Беларускі гурт зняў кліп у стылістыцы “Звар’яцелага Макса”

© REUTERS / Mario AnzuoniWasteland Weekend
Wasteland Weekend - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэчыцкі гурт Evthanazia зрабілі відэа ў антуражы дызэль-панку і пост-апакаліпсісу.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Найстарэйшы дэз-мэтал гурт Беларусі Evthanazia зьняў кліп па матывах кінафраншызы "Звар'яцелы Макс", перадае Tuzin.fm.

"Менавіта Вера і Воля калісьці дапамаглі нам выжыць, таму і з'явіўся тэкст гэтай песьні пра тое, што ўсім светам кіруе Вера і Воля. Таму і вырашылі здымаць на яе кліп", — кажа вакаліст гурта Evthanazia Віталь Баброўніч.

Рэчыцкая каманда сапраўды перажыла за 23 гады існаваньня ўсё, што толькі можна — некалькі разоў гурт зьмяняў склад і прыпыняў дзейнасьць, але знаходзіў сілы, каб вярнуцца на сцэну. Песня этапная для каманды яшчэ і тым, што выйшла з экспэрымэнтальным гучаннемя. Музыкі тут скіравалі асноўную ўвагу на меладычнасьць і працу з клавішнымі.

Відэа вырашылі зьняць у антуражы дызэль-панку і пост-апакаліпсісу. "Акурат выйшаў "Звар'яцелы Макс". І хоць мы не былі прыхільнікамі гэтага фільму, пасьля яго прагляду сумневаў не засталося — трэба здымаць менавіта так", — кажа Віталь.

Над відэа працавала студыя RealFilm, рэжысэр Мікалай Макарэвіч і тэатральныя акторы. Касьцюмы і дэкарацыі распрацаваў мастак Вадзім Стральчэня пры падтрымцы клюба гістарычнай рэканструкцыі "Тэра". Пастаноўкай трукаў займаўся кіраўнік рэчыцкага клюба спэцпадрыхтоўкі "Скіф" Уладзімер Габрусь.

 

Стужка навiн
0