“Амерыканскі клуб” – афіцэрскія вечарыны і кінапаказы ўноч

© Flickr / kiarrasБібліятэка
Бібліятэка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінчукоў не здзівіць новым месцам – насуперак фармальнай логіцы, яны ўзнікаюць адно за другім. Sputnik штодня будзе шукаць у горадзе будынкі, на месцы якіх былі такія багемныя вечарыны, пра якія сённяшні сталічны свет і ўявіць не можа.

Сёння распавядзем пра яшчэ адно месца, што аблюбавала менская інтэлігенцыя. Будынак месціўся акурат у цэнтры горада — на Рабкораўскай вуліцы.

Зараз таго доміка ўжо няма, а да рэвалюцыі рознага кшталту весялосцям тут аддаваліся плацёжаздольныя мінчукі. Драўляны будынак быў узведзены ў 1914 годзе на грошы беларусаў, што ў свій час з'ехалі ў Штаты ды Канаду. Тут дэманстраваліся фільмы, мелася сцэна для тэатральных і эстрадных прадстаўленняў, працавалі чытальная зала і буфет-сталовая, дзе за невялікую плату можна было атрымаць абед.

Падчас першай сусветнай вайны сталовая ператварылася ў рэстаран, дзе любілі праводзіць час афіцэры і салдаты. А пасля Лютаўскай рэвалюцыі клуб стаў месцам сустрэч беларускай творчай інтэлігенцыі і атрымаў назву "Беларуская хатка".

© Flickr / David PoeТэатр
Тэатр - Sputnik Беларусь
Тэатр

"Хатку", праўда, афіцыйныя ўлады не падтрымалі, спробы нацыянальнага адраджэння не надта захапялі іх. Але ж у "Беларускай хатцы" паспелі зладзіць вечарыны з удзелам Галубка, Багдановіча, Вераса і іншых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Потым тут працавала тэатральная труба Аляхновіча — адным словам, будыначак пабачыў росквіт і размах беларускага адраджэння з усіх ягоных бакоў.

Стужка навiн
0