“Жыве Ашдод”: помны знак Янку Купалу з’явіцца ў Ізраілі

© Sputnik / Владимир Вяткин / Перайсці ў медыябанкИзраильский флаг
Израильский флаг - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Помнік будзе адкрыты ўжо напрыканцы гэтага года на плошчы Янку Купалу.

МІНСК, 17 сне — Sputnik. На гарадской плошчы імя Янкі Купалы ў ізраільскім горадзе Ашдод адкрыюць помнік беларускаму паэту Янку Купалу. Не паспелі Беларусь з Ізраілем адмяніць візы, як цёплыя адносіны паміж двума краінамі пацвердзіліся.

"У Ашдодзе 29 снежня 2015 будзе ўрачыста адкрыты помнік Янку Купалу, класіку беларускай літаратуры. Цырымонія пройдзе на гарадской плошчы, якая носіць імя пісьменніка", — піша на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Барыс Штэрн. Адкрыццё помніка ажыццяўляецца муніцыпалітэтам, Кампаніяй па культуры і пасольствам Беларусі ў Ізраілі.

Карыстальнікі сацсеткі абмяняліся ўдзячнымі каментарамі. "Жыве Беларусь", — пісалі прадстаўнікі Ізраіля. "Жыве Ашдод", — рабілі рэверансы беларусы. У Ізраілі забаронена ставіць на плошчах статуі, таму гаворка ідзе не пра паўнавартасны помнік паэту, а пра помны знак.

Яшчэ ў верасні пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў правёў рабочую сустрэчу з віцэ-мэрам г. Ашдода Барысам Гітэрманам.

"Бакі разгледзелі шэраг сумесных праектаў у культурнай сферы. Барым Гітэрман інфармаваў аб ходзе работы па стварэнні помнага знака Янку Купалу, які будзе ўсталяваны на адной з гарадскіх плошчаў", — паведамляла пасольства Беларусі ў Ізраілі.

Горадам-пабрацімам Ашдода ў Беларусі з'яўляецца Брэст. Тут у мінулым годзе быў усталяваны помнік ураджэнцу гэтых мясцін, сёмаму прэм'ер-міністру Ізраіля Менахем Бэгін — дагэтуль была толькі памятная дошка.

Стужка навiн
0