Падарунак каралевы Боны: як пінскі майстар аднавіў старажытную лютню

© Sputnik / Арцём Кір'янаўЛютня па класічным барочным рэцэпце
Лютня па класічным барочным рэцэпце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выкладчык музыкі пінчук Юрый Дубнавіцкі на працягу 16 гадоў вырабляе лютні паводле арыгінальных чарцяжоў эпохі барока.

Арцём Кір'янаў, Sputnik. З 1999 года майстар Юрый Дубнавіцкі, выкладчык дзіцячай музычнай школы, ва ўласнай майстэрні ў Пінску вырабляе старажытныя лютні. Чарцяжы эпохі барока, а таксама матэрыялы для інструментаў пінчук шукае літаральна па ўсім свеце. Карэспандэнт Sputnik сустрэўся з Юрыем, каб даведацца аб інструменце, які завезла ў Беларусь яшчэ ў 16 стагоддзі італьянка каралева Бона Сфорца.

Пад уражаннем ад Беларусі

У пінскай музычнай школе ў Юрыя Дубнавіцкага сціплы кабінет з шафай у куце. Менавіта там пад замком хаваецца багацце майстра. Гэта некалькі люцен, якія Юрый вырабіў уласнымі рукамі. Гісторыю інструмента ён ведае дасканала.

© Sputnik / Арцём Кір'янаўВыкладчык музыкі пінчук Юрый Дубнавіцкі
Выкладчык музыкі пінчук Юрый Дубнавіцкі  - Sputnik Беларусь
Выкладчык музыкі пінчук Юрый Дубнавіцкі

"З 13 да 18 стагоддзя лютня была самым распаўсюджаным інструментам у Еўропе. Хутчэй за ўсё, яна паходзіць ад арабскага эль-ута, які фігураваў у "Тысячы і адной ночы".  Калі паміж паўднёвай Еўропай і паўночнай Афрыкай ішлі ваенныя дзеянні, ён мог перакачаваць на наш кантынент", — здалёк пачынае пінскі майстар.

Паводле слоў выкладчыка музыкі, у тыя часы найлепшыя выканаўцы і кампазітары жылі пры дварах каралёў і вяльмож. Таму лютня не была музыкай для тысячных залаў. Слухалі выступ ад трох да сямі чалавек. А музыку пісалі спецыяльна для гасцей.

"Калі яна паўтаралася для некалькіх асоб, гэта было яўным знакам непрыстройнасці", — заўважае Юрый Дубнавіцкі.

У Беларусь жа лютня трапіла разам з каралевай Бонай Сфорцай у 1518 годзе. У новую для сябе краіну яна прывезла цэлую світу паэтаў, мастакоў і музыкаў. Сярод іх значную частку займалі лютністы, бо менавіта лютня была любімым інструментам каралевы, на якім яна грала і сама. Таму лютневая музыка стала бурна развівацца.

© Sputnik / Арцём Кір'янаўБарочная лютня, зробленая рукамі пінчука
Барочная лютня, зробленая рукамі пінчука - Sputnik Беларусь
Барочная лютня, зробленая рукамі пінчука

"Да сёння вядомы імены трох лютністаў, якія пісалі музыку і гралі ў ВКЛ. Гэта Валянцін Бакфарк, Кшыштаф Клабон і Войцэх Длугарай. Першы — юны трансільванец, родам з Венгрыі. Ён прыехаў да нас маладым чалавекам і жыў тут да глыбокай старасці", — гаворыць Юрый Дубнавіцкі.

Пінскі майстар удакладняе, што Клабон і Длугарай гралі ў гродзенскай капэле пры двары караля Стэфана Баторыя. А творчасць Бакфарка супала з прыездам каралевы Боны. Ён сачыняў сваю музыку менавіта пад уражаннем ад ліцвінскіх напеваў. І пасля вяртання на радзіму не напісаў аніводнага новага твору. Яго музыку выдавалі ў Вільні і Кракаве. А цяпер ахвотна выконваюць у Заходняй Еўропе.

"Я зразумеў, што граю не на тым інструменце"

На лютні Юрый Дубнавіцкі пачаў граць ужо студэнтам. Да гэтага майстар цікавіўся рокам. Але варта было аднойчы акунуцца ў свет класічнай музыкі, каб назаўсёды ім захапіцца. Праўда, спатрэбілася крыху часу, каб прыйсці да старажытных інструментаў.

"Так не павінна быць, калі музыка на інструменце дваццатага стагоддзя спрабуе граць творы шаснаццатага. Таму, зацікавіўшыся гэтымі эпохамі, я зразумеў, што граю не на тым інструменце. І для хатняга выкарыстання змайстраваў першую лютню", — узгадвае Юрый.

Каб адшукаць чарцяжы арыгінальнай лютні, майстар звярнуўся да знаёмага. "Тады быў такі накірунак, абсалютна ілжывы, калі рабілі інструменты па карціне ці скульптуры. Дадумвалі штосьці свае", — заўважае майстар.

Праз калегу ў Штутгарце ўдалося знайсці гістарычную кнігу, дзе былі апісаны ўсе тэхналагічныя асаблівасці зборкі інструмента. Яе пераклалі з англійскай мовы, і ў 1999-м годзе за шэсць месяцаў пінчук зрабіў свой першы інструмент. Так сталася, што яго нават патрымаў у руках і высока ацаніў вядомы брытанскі лютніст Браян Райт, які тады прыязджаў у Пінск.

© Sputnik / Арцём Кір'янаўЛютня па чарцяжу эпохі барокка
Лютня па чарцяжу эпохі барокка - Sputnik Беларусь
Лютня па чарцяжу эпохі барокка

Першая лютня да сёння застаецца ў кабінеце Юрыя. У інструмента традыцыйны грушавідны корпус з драўляных робраў, пляскатая верхняя дэка, ламаны рэнэсансны грыф. Пад струнамі — мудрагелістая разетка.

"Майстру прасцей выкарыстоўваць два-тры ўзоры разеткі. У прынцыпе па ёй можна пазнаць руку пэўнага вырабніка, але няма такога правіла, каб у кожным інструменце яна была ўнікальнай", — заўважае майстар.

"Хтосьці купляе кітайскую біжутэрыю, а я элітныя дошкі"

Юрый Дубнавіцкі скардзіцца, што мясцовыя матэрыялы для лютні не пасуюць. Для верхняй дэкі, напрыклад, можна браць толькі горную ель. Для пярэдняй часткі грыфа — выключна чорнае эбенавае дрэва з Афрыкі. Патрэбны таксама чырвонае дрэва і клён-явар, якія ў Беларусі не растуць.

"Раней даводзілася шукаць дрэва ў партовых гарадах кшталту Піцера. Цяпер з інтэрнэтам прасцей. Можна выязджаць з візамі за мяжу, дзе ёсць спецыялізаваныя крамы для музычных інструментаў. У мяне ёсць калегі, які сур'ёзна закупаюцца там. Тады я прашу іх прадаць штосьці і ў Наваполацку, напрыклад, забіраю нейкую дошку, прытуляю да сябе і вязу ў Пінск", — апісвае працэс пошукаў Юрый.

© Sputnik / Арцём Кір'янаў“Раней даводзілася шукаць дрэва ў партовых гарадах кшталту Піцера. Цяпер з інтэрнэтам прасцей. Можна выязджаць з візамі за мяжу, дзе ёсць спецыялізаваныя крамы для музычных інструментаў", - кажа майстра.
“Раней даводзілася шукаць дрэва ў партовых гарадах кшталту Піцера. Цяпер з інтэрнэтам прасцей. Можна выязджаць з візамі за мяжу, дзе ёсць спецыялізаваныя крамы для музычных інструментаў, - кажа майстра. - Sputnik Беларусь
“Раней даводзілася шукаць дрэва ў партовых гарадах кшталту Піцера. Цяпер з інтэрнэтам прасцей. Можна выязджаць з візамі за мяжу, дзе ёсць спецыялізаваныя крамы для музычных інструментаў", - кажа майстра.

А нядаўна, хваліцца майстар, з ЗША ўсяго за 80 даляраў яму прыслалі абсалютна надзвычайны клён. Каштаваў ён некалькі даляраў — напэўна, вырабнікі не зацікавіліся таварам, — а асноўны кошт заняла перасылка.

"Пакуль ніхто гэтую магчымасць не закрывае, можна карыстацца. Хтосьці купляе кітайскую біжутэрыю, а я вось элітныя дошкі", — жартуе пінскі музыка.

Інструмент, з якім не хочацца раставацца

За 16 гадоў у сваёй майстэрні ў сценах бацькоўскага дома Юрый Дубнавіцкі стварыў ужо каля 40 люцен. "Я заўсёды сціпла думаў, што толькі трыццаць, але сорак ужо павінна быць. Шкада з імі раставацца кожны раз, таму нічога і не запісваеш", — гаворыць майстар.

Канкурэнтаў у Беларусі ў Юрыя няма. Ёсць яшчэ адзін пінскі майстар, з якім выкладчык пачынаў працаваць. Але ён працуе, у асноўным, з польскімі музыкамі. Інструменты ж Юрыя адпраўляюцца ў большасці выпадкаў у Беларусь, Расію і Украіну.

"Лютня, канешне, інструмент не танны. Асабліва, калі ўлічваць, што палова кошту — гэта элітныя гатункі драўніны. Мне казалі, што ёсць за 300-400 даляраў на "EBay", але гэта нейкія дзіўныя пакістанскія лютні. Праз тры месяцы там не менш за тры-чатыры дэфармацыі", — Юрый падкрэслівае, што сапраўдная лютня інструмент нашмат даражэйшы.

Цяпер яна каштуе не менш за паўтары тысячы даляраў. Пры гэтым у Еўропе беларускія кошты на лютню лічацца самымі нізкімі. Бо сёння на захадзе яе не купіш танней 4500 умоўных адзінак, дадае пінскі майстар.

 

Стужка навiн
0