Букмекеры: на "Еўрабачанні" Беларусь – трэцяя з канца

© Sputnik / Сергей ПушкинСпявак Ivan
Спявак Ivan - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Найвышэйшыя шанцы на перамогу, па версіі букмекерскіх кантор, у Расіі, Швецыі і Германіі.

МІНСК 8 лют — Sputnik. Букмекеры прымаюць стаўкі на вынікі міжнароднага музычнага конкурсу "Еўрабачанне-2016": паводле іх версіі, беларускі прадстаўнік Ivan зойме трэцяе з канца месца, апярэдзіўшы толькі Сан-Марына і Чарнагорыю.

Конкурс песні "Еўрабачанне" пройдзе ў Стакгольме 10-14 мая.

Вакалістка гурта The Hardkiss Юлія Саніна - Sputnik Беларусь
Прайшоў першы паўфінал ўкраінскага адбору на “Еўрабачанне”

Паводле інфармацыі букмекерскіх кантор на 8 лютага, Беларусь у рэйтынгу краін-удзельніц конкурсу займае трэцяе з канца месца і апярэджвае толькі Сан-Марына і Чарнагорыю. Лідэрамі па стаўках называюць Расію, Швецыю і Германію — пакуль што, дарэчы, ні адна з краін не прадставіла конкурсную песню.

Чацвёртае месца букмекеры прадказваюць Аўстраліі, пятае — Украіне. Пры гэтым, як і ў мінулым годзе, расстаноўка ў спісе можа змяніцца пасля таго, як большасць краін прэзентуюць свае конкурсныя песні.

Пераможца "Еўрабачання-2015" Монс Зельмерлев адразу з'яўляўся лідэрам на думку букмекераў. "Адгадалі" канторы і з папярэднімі пераможцамі: Канчыта Вурст і Эмілі Дэ Форэст.

Беларусь на "Еўрабачанні-2016" прадставіць Ivan (Аляксандр Іваноў). Спявак і яго прадзюсар Віктар Дробыш плануюць правесці турнэ па Еўропе ў падтрымку сваёй конкурснай песні "Help you fly", дзе будуць удзельнічаць у традыцыйных евровидийных вечарынках.

Стужка навiн
0