"J:морс" з новым альбомам ідзе на аншлаг

© Photo : Прадастаўлена арганізатарамі канцэртуУладзімір Пугач, лідэр гурта J: морс
Уладзімір Пугач, лідэр гурта J: морс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Канцэрт будзе складацца з дзвюх частак: у першай прагучыць альбом "Воздух", у другой – самыя рамантычныя песні з папярэдніх дыскаў.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. Канцэрт "J:морс" 13 лютага ў Prime Hall, на якім гурт прэзентуе новы альбом "Воздух", адбудзецца з аншлагам. У продажы засталося каля 100 квіткоў, распавялі Sputnik арганізатары канцэрту.

Беларускі гурт J:морс - Sputnik Беларусь
Альбом "J:морс" можна будзе паспытаць на смак

Першы за 5 год новы альбом "J:морс" "Воздух" быў выдадзены ў лістападзе 2015. На дыску 11 кампазіцый, на 4 з якіх ужо выйшлі відэакліпы. Зачыненая прэзентацыя ў выглядзе "Таемнага канцэрта" для 100 прыхільнікаў адбылася ў лістападзе, але афіцыйная прэм'ера на вялікай сцэне адбудзецца толькі зараз.

"Для нас гэта вельмі важны канцэрт, таму што ўпершыню за столькі год мы прэзентуем новы альбом. Нам вельмі прыемна, што людзі адгукнуліся на яго, нягледзячы на ўсе побытавыя пытанні і эканамічныя праблемы. Магу сказаць, што ўжо працуем над новымі песнямі. Таму спыняцца і знікаць мы больш не плануем", — распавёў Уладзімір Пугач.

Канцэрт будзе складацца з дзвюх частак: у першай прагучыць альбом "Воздух", у другой — самыя рамантычныя песні з папярэдніх дыскаў. Акрамя гэтага гледачы будуць мець магчымасць бясплатна пакаштаваць створаны адмыслова да прэзентацыі кіслародны морс "J:морс — Воздух", паўдзельнічаць у светлавым флэшмобе ды прызнацца ў каханні са сцэны.

Паслухаць і спампаваць новы альбом "Воздух" можна на афіцыйным сайце www.jmors.by.

Прэзентацыя новага альбому J:морс "Воздух" адбудзецца 13 лютага ў сталічным Prime Hall, пачатак а 19-й, кошт квіткоў складае ад 350 (танцпол) да 620 тыс. руб. 

Стужка навiн
0