Чыноўнік: без працоўных месцаў чарнобыльскія тэрыторыі не праіснуюць

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ зоне адчужэння
У зоне адчужэння - Sputnik Беларусь
Інвестараў будуць прыцягваць у забруджаныя раёны разнастайнымі льготамі.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Без стварэння новых працоўных месцаў на тэрыторыях, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС, гэтыя раёны доўга не праіснуюць, заявіў на выніковай калегіі Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы аварыі на ЧАЭС МНС Беларусі прадстаўнік Гомельскага аблвыканкама Ігар Бойдак.

"Мы навучыліся атрымліваць нарматыўна чыстую прадукцыю, мы вырашылі праблему, звязаную з аздараўленнем і харчаваннем дзяцей, але без развіцця рэальнага сектара эканомікі пацярпелых тэрыторый мы далей рушыць не зможам", — сказаў ён.

Па словах прадстаўніка Гомельскага аблвыканкама, пабудаваныя за "чарнобыльскія" грошы сацыяльныя аб'екты трэба ўтрымліваць, а без заробленых грошай зрабіць гэта будзе складана.

Ідэя развіцця рэальнага сектара эканомікі на пацярпелых тэрыторыях павінна стаць новай ідэалогіяй развіцця гэтых раёнаў у бліжэйшыя дзесяць гадоў, заявіў на калегіі намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Генадзь Ласута. Аднак ініцыятыва, на яго думку, павінна зыходзіць ад жыхароў рэгіёну — разлічваць толькі на дзяржаву не варта.

"Ці гатовыя вы генераваць інвестыцыйныя праекты? Для таго каб стварыць працоўныя месцы і атрымаць пад іх інвестыцыі, патрэбныя вельмі цікавыя і сучасныя ідэі. А пакуль гэта зводзіцца да фраз — а давайце пабудуем яшчэ адну ферму, яшчэ адзін лесаперапрацоўчымі цэх", — адказаў гомельскаму чыноўніку намеснік міністра.

З боку дзяржавы, на думку намесніка міністра, магчымая прапрацоўка пытання аб прадастаўленні льгот інвестарам, якія рызыкнуць ўкласціся а "чарнобыльскія" рэгіёны.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі