Беларусь прыцягне інвестыцыі з дапамогай нестандартных інструментаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоГЦ "Галерэя"
ГЦ Галерэя - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт падпісаў два ўказы, адзін з якіх тычыцца эмісіі і звароту акцый, іншы падоўжыць тэрміны прымянення падатковых ільгот у дачыненнi да даходаў ад аперацый з аблігацыямі юрыдычных асоб.

МІНСК, 3 сак — Sputnik. Беларусь мае намер прыцягваць замежныя інвестыцыі, выкарыстоўваючы для гэтага нестандартныя інструменты, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У чацвер прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў два дакументы: указ №84 "Аб пытаннях эмісіі і звароту акцый з выкарыстаннем замежных дэпазітарных распісак" і ўказ №85 "Аб падаткаабкладанні асобных даходаў".

"Указам №84 прадастаўляецца права адкрытым акцыянерным таварыствам на падставе дагавора перадаваць свае акцыі замежным арганізацыям, якія ў сваю чаргу на гэтыя акцыі выпускаюць замежныя дэпазітарныя распіскі і размяшчаюць (прадаюць) іх на міжнародным рынку замест акцый", — распавялі ў прэс-службе.

Суразмоўцы агенцтва патлумачылі, што рэалізацыя ўказа будзе садзейнічаць правядзенню канструктыўных перамоваў і пачатку канкрэтнай работы па выкарыстанні ў бягучых умовах новых нестандартных інструментаў прыцягнення ў краіну замежнага капіталу з міжнародных фінансавых рынкаў. Другі дакумент падоўжыць да канца наступнага года рэжым прымянення падатковых ільгот у дачыненнi да даходаў ад аперацый з аблігацыямі юрыдычных асоб.

"Указ накіраваны на стварэнне спрыяльных умоў для выкарыстання арганізацыямі Рэспублікі Беларусь дадатковых спосабаў прыцягнення фінансавых рэсурсаў у рэальны сектар эканомікі і банкаўскую сферу", — удакладнілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Дакументы падпісаны ў адпаведнасці з рашэннямі, прынятымі 29 лютага бягучага года на дакладзе ў кіраўніка дзяржавы аб праектах указаў па развіцці фінансавага рынку Беларусі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі