Медалістам пашырылі выбар спецыяльнасцяў для паступлення без ЦТ

© Sputnik / Любоў КаспяровічБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новаўвядзенне закране ўсе ВНУ краіны, дзе рыхтуюць педагогаў па спецыяльнасцях "Прафесійнае навучанне"і філалагічных дысцыплінах.

МІНСК, 17 сак — Sputnik. Пералік педагагічных спецыяльнасцяў, пры паступленнi на якія ва ўстановы вышэйшай адукацыі залічваюцца без уступных выпрабаванняў, пашыраны, паведамляецца на сайце Міністэрства адукацыі.

Дапаўненні ў пералік унесены ў пастанову міністэрства ад 29 лютага 2016 года №10.

"Міністэрствам адукацыі ўнесены дапаўненні ў пералік педагагічных спецыяльнасцяў, пры паступленнi на якiя ва ўстановы вышэйшай адукацыі залічваюцца без уступных выпрабаванняў", — паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі.

Права на залічэнне без экзамену маюць медалісты, выпускнікі сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыйнага профілю (але толькі з чырвоным дыпломам і пры наяўнасці рэкамендацыі), а таксама пераможцы абласных этапаў рэспубліканскай Алімпіяды, праведзенай міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, і па прадмеце, які вызначаны прадметам першага профільнага іспыту.

Стужка навiн
0