Урад мусіць рэфармаваць дзяржарганізацыі

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкНа дрэваапрацоўчым прадпрыемстве
На дрэваапрацоўчым прадпрыемстве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каардынацыйнай групе даручана да 1 верасня забяспечыць падрыхтоўку праекта комплекснай стратэгіі рэфармавання і рэструктурызацыі дзяржаўных арганізацый.

МІНСК, 28 сак — Sputnik. Міжведамасная каардынацыйная група па пытаннях рэфармавання дзяржаўных арганізацый і кіравання дзяржаўнымі актывамі створана ў Беларусі, паведамілі Sputnik у прэс-службе Саўміна.

Група створана па распараджэнні прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова. Кіраваць ёй будзе віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі, у ролі намеснікаў выступяць кіраўнік Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў і кіраўнік Мінэканомікі Уладзімір Зіноўскі.

"Каардынацыйнай групе даручана да 1 верасня забяспечыць падрыхтоўку праекта комплекснай стратэгіі рэфармавання і рэструктурызацыі дзяржаўных арганізацый. Да 1 чэрвеня павінен быць праведзены аналіз работы буйнейшых дзяржаўных арганізацый, якім давалася дзяржаўная падтрымка", — паведамілі ў Саўміне.

У склад рабочай групы ўвайшло кіраўніцтва міністэрстваў прамысловасці, фінансаў, архітэктуры і будаўніцтва, транспарту і камунікацый, сельскай гаспадаркі і харчавання, Нацыянальнага банка.

Таксама да гэтай працы пры неабходнасці будуць прыцягвацца спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду.

Паводле апошніх звестак Белстата, колькасць стратных арганізацый павялічылася з 775 у студзені 2015 года да 809 у студзені гэтага. Іх удзельная вага ў агульнай колькасці арганізацый вырасла з 45,8 да 47,8% — гэта значыць амаль кожная другая промарганізацыя.

Стужка навiн
0