"Рэквіем" Вэрдзі прагучыць у Мінску ў дзень чарнобыльскай катастрофы

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета - Sputnik Беларусь
У Вялікім тэатры Беларусі прагучыць унікальны па маштабнасці і прыгажосці твор – "Рэквіем" Джузэпэ Вэрдзі, які будзе прысвечаны памяці ахвяр чарнобыльскай катастрофы.

МІНСК, 25 кра — Sputnik. "Рэквіем" — адзіны буйны вакальна-сімфанічны твор, напісаны ў жанры памінальнай імшы. Гэты поўны трагізму твор стаіць у шэрагу самых вядомых шэдэўраў сусветнай класікі.

7 частак грандыёзнага "Рэквіема" ўзнаўляюць свет чалавечых перажыванняў, звязаных з таямніцамі жыцця і смерці. Шчасце існавання, страх прадчування страшнага суда, зямныя каханне і прыгажосць, пакорлівасць і надзея на ўваскрашэнне, вера ў рай, мудрае азарэнне на мяжы двух светаў — гэтыя вобразы і настроі, якія знайшлі адлюстраванне ў "Рэквіеме".

Гэты твор, напісаны для чатырох салістаў, хору і аркестра, патрабуе асаблівай зладжанасці гучання.

Чатыры салісты ўвасабляюць чатыры чалавечых архетыпы — розныя па сваёй сутнасці, якія завяршаюць свій зямны шлях. "Рэквіем" падобны да малітвы, з дапамогай якой у хору і салістаў ёсць магчымасць паразважаць пра сэнс чалавечага жыцця.

Эмацыйная сіла музыкі "Рэквіем" Вэрдзі заўсёды прыцягвала рэжысёраў, якія імкнуліся ператварыць імшу ў сапраўднае тэатральнае дзейства. Аднак за выкананне "дваццаць сёмай оперы" Вэрдзі сёння бяруцца рэдкія тэатральныя кампаніі.

Не кожны тэатр можа ўвасобіць на сваёй сцэне такі маштабны твор: яго выкананне патрабуе аб'яднання магутнага дырыжорскага пачатку і сур'ёзных вакальных сілаў. "Рэквіем" гучыць у лепшых оперных тэатрах свету, такіх як Ла Скала, Метраполітэн-опера, Каралеўскім тэатры ў Мадрыдзе, Ковент-Гарден.

У выкананні "Рэквіема"Джузэпэ Вердзі на сцэне Вялікага тэатра прымуць удзел оперныя салісткі Анастасія Масквіна і Аксана Волкава, Андрэй Валенцій і Аляксандр Міхнюк, хор і вялікі сімфанічны аркестр тэатра. Дырыжыраваць будзе Вячаслаў Воліч.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі