Археалагічныя артэфакты з Віленскага палаца пакажуць у Нясвіжы

© Sputnik / Ася ПоплавскаяНясвіжскі замак
Нясвіжскі замак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" адкрывае выставу знаходак вільнюскага палаца Вялікіх Князёў Літоўскіх

МІНСК, 28 кра — Sputnk. Выстава пачне працу 29 красавіка і працягнецца да 19 верасня ў вялікай выставачнай зале палацавага ансамбля.

Музей-палац Вялікіх Князёў Літоўскіх у Вільнюсе (Вільні) — знакавае месца для гісторыі дзяржаў, тэрыторыі якіх некалі ўтваралі Вялікае Княства Літоўскае. Рэзідэнцыя Вялікага князя на працягу некалькіх стагоддзяў заставалася адным з найважнейшых цэнтраў палітычнага жыцця ва Усходняй Еўропе.

Выстава "Археалагічныя знаходкі Палаца Вялікіх Князёў Літоўскіх. Паўсядзённасць Віленскага двара" дае магчымасць пазнаёміцца з тым, як быў уладкаваны побыт уладных людзей у эпоху Гедыміна, Вітаўта падчас праўлення дынастыі Ягелонаў.

Найбагацейшыя матэрыялы археалагічных даследаванняў, якія праводзіліся на працягу многіх гадоў на тэрыторыі палаца, даюць наведвальнікам магчымасць уявіць, як аздаблялася вялікакняская рэзідэнцыя, як яе абаранялі, чым сілкаваліся яе насельнікі, як быў уладкаваны іх побыт у XIV — XVII стагоддзях.

Выстава складаецца з некалькіх раздзелаў — кафля, кухня, узбраенне, гігіена, ювелірныя вырабы і ўпрыгажэнні. Матэрыялы археалагічных раскопак дапоўнены багатым тлумачальным матэрыялам, тэкставымі стэндамі, ілюстрацыямі.

Стужка навiн
0