ДПК: да Радаўніцы мяжу з Украінай можна пераходзіць у спрошчаным рэжыме

© Sputnik / Ю. Иванов / Перайсці ў медыябанкКантрольна-прапускны пункт на мяжы Беларусі
Кантрольна-прапускны пункт на мяжы Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У пэўных пунктах спрошчанага пропуску змогуць перасячы мяжу грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі.

МІНСК, 2 мая — Sputnik. Пункты спрошчанага пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы ў перыяд святкавання Вялікадня па календары праваслаўнай канфесіі, а таксама Радаўніцы будуць працаваць па спецыяльным графіку, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Напярэдадні Радаўніцы — дня памінання памерлых, грамадзяне наведваюць могілкі, каб прыбраць магілы блізкіх і сваякоў. Сам дзень Радаўніцы ў праваслаўных у гэтым годзе прыпадае на 10 траўня, ён з]яўляецца выходным днём.

"У вызначаных пунктах спрошчанага пропуску змогуць перасячы мяжу грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі. Праз спрошчаныя памежныя пераходы дазволена перамяшчаць тавары (рэчы) для асабістага карыстання, прадугледжаныя спецыяльным пералікам", — паведамілі Sputnik ў панядзелак у прэс-службе ГПК.

Там удакладнілі, што пункт спрошчанага пропуску Дубок (Брэсцкая пагранічная група) 2, 3, 8, 9 10 мая адкрыты з 08:00 да 20:00.

У гэтыя дні спрошчанага пропуску Дзівін, Трушава (Пінскі пагранічны атрад) будуць працаваць штодзень з 08:00 да 20:00, пункт Альманы толькі 2 мая — з 08:00 да 20:00

На ўчастку кантролю Гомельскай памежнай групы пункты спрошчанага пропуску Паддабранка, Глыбоцкае і Андрэеўка будуць працаваць 2, 3, 8, 9 10 мая з 07:00 да 20.00.

Пункт спрошчанага пропуску Запясочча (Мазырскі пагранічны атрад) будзе працаваць 3, 4, 8, 10 мая — з 08:00 да 20:00, распавялі ў ДПК.

Стужка навiн
0