Батанічны сад пачаў працу ў летнім рэжыме

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў фотабанкБэзавая квецень
Бэзавая квецень - Sputnik Беларусь
Экзатычнай выставай бансай распачалі летні сезон у Батанічным садзе, шэраг цікавых мерапрыемстваў чакае наведвальнікаў у маі.

МІНСК, 4 мая — Sputnik. Летні сезон у Батанічным садзе быў адкрыты экспанаваннем выставы карлікавых дрэваў, якую зладзіў гомельскі майстра Зміцер Віхраў. Цягам месяца прыгажосьць трапічных раслін у экспазіцыйнай аранжарэі батанічнага саду падкрэслівалі мініяцюрныя мудрагелістыя формы дрэў бансай, паведамляецца на сайце ЦБС.

На працягу месяца наведвальнікі Батанічнага саду маглі далучыцца да мастацтва любавання бансай і прыродай батанічнага саду.

Бансай — паменшаныя копіі дрэваў, цэлы мініяцюрны сусвет, які выклікае непадробную цікавасць ва ўсім свеце.

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў фотабанкВыставка японских бонсай. Архивное фото
Выставка японских бонсай. Архивное фото - Sputnik Беларусь
Выставка японских бонсай. Архивное фото

На выставе экспанавалася блізу 30 іглічных і лісцевых парод дрэваў. Большасць з іх — айчынныя, але можна было ўбачыць і даволі рэдкія экзатычныя расліны: дрэва, якое крочыць, дрэва на камені, дрэва-спрут і мноства іншых, не менш дзіўных "усходніх" гасцей.

Выстава бансай завяршылася, але наведвальнікаў Батанічнага саду чакае мноства іншых цікавых падзей і мерапрыемстваў, падрыхтаваных супрацоўнікамі да адкрыцця летняга перыяду.

Бліжэйшыя, якія адбудуцца ў маі — святочнае мерапрыемства да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне "Пераможны май! Квітнеючы май!", "Міжнародны дзень зачаравання раслінамі", тыдзень бэзу:« Бэзавы рай батанічнага саду", мерапрыемства, прысвечанае калекцыі рададэндранаў "Ружовае дрэва" ў новых гатунках", а таксама свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Дзяржаўная навуковая ўстанова "Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" — адна з найстарэйшых батанічных устаноў Беларусі. ЦБС быў арганізаваны ў 1932 годзе. У 1999 годзе рашэннем  Урада Рэспублікі Беларусь яму нададзены статус навуковага аб'екта, які з'яўляецца нацыянальным здабыткам. ЦБС абвешчаны помнікам прыроды рэспубліканскага значэння і помнікам ландшафтнай архітэктуры. Сёння ён з'яўляецца унікальным прыродным аб'ектам садова-паркавага мастацтва, які спалучае функцыі сталічнай славутасці і найважнейшага культурна-асветніцкага, эколага-выхаваўчага і адукацыйнага цэнтра.

ЦБС належыць да ліку найбуйнейшых батанічных садоў Еўропы як па плошчы (каля 100 га), так і па складзе калекцый раслін (больш за 10 тысяч найменняў).

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі