Новы герой з'явіўся ў "Калыханкі"

© Photo : БелтелерадиокомпанияНовы герой "Калыханкі", янот Цёма
Новы герой Калыханкі, янот Цёма - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да любімых дзецьмі лісічкі Яны і Бусліка далучыцца герой, імя якому творчая група праекта выбірала з прапанаваных беларускімі дзецьмі варыянтаў на сайце тэлеканала "Беларусь 3".

МІНСК, 8 мая — Sputnik. "Калыханка" падрыхтавала сюрпрыз для сваіх маленькіх гледачоў. 17 мая ў чарговым выпуску праграмы на канале "Беларусь 3" з'явіцца новы лялечны персанаж — янот Цёма. Імя новаму сябру герояў "Калыханкі" творчая група праекта выбірала з прапанаваных хлапчукамі і дзяўчынкамі варыянтаў на сайце тэлеканала "Беларусь 3".

Упадабалі імя Цёма, хоць былі прапановы назваць янота Мілашыкам, Ярошам, Сцёпам — выбар быў багатым.

Калыханка адзначае 35-годдзе - Sputnik Беларусь
Некалькі пакаленняў ля экрана тэлевізара: "Калыханцы" – 35

У Цёмы будзе свая сакрэтная лабараторыя, дзе ён зможа праводзіць даследаванні і прыдумляць нешта новае і цікавае.

Цёма — вялікі прыдумшчык і вынаходнік! Ён ні дня не можа пражыць без займальных прыгод і эксперыментаў. Янот вельмі любіць прыхапіць чыю-небудзь рэч і прапаласкаць яе ў вадзе. А што? Нічога ж страшнага, калі ён трошкі памые Топаў тэлефон або Янін чаравічак ", — расказвае выканаўчы прадзюсар тэлеканала "Беларусь 3" Ларыса Есарція.

Жарты новага героя даходзяць да таго, што ён палохае ўсіх навіной, быццам сонца трохі схуднела, бо ад яго адваліўся велізарны кавалак і ляціць на Зямлю…

Героі упарта не жадаюць мірыцца са свавольствамі Цёмы, ледзь не задаюць яму лупцоўку!..

Пазнаёміцца з новым персанажам "Калыханкі" і даведацца навіны з жыцця любімай праграмы  маленькія тэлегледачы "Беларусь 3" змогуць пазнаёміцца ўжо 17 мая ў 20.40.

Стужка навiн
0