Подготовка экипажей БТР и БМП на полигоне в тыловом районе СВО - Sputnik Беларусь
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лебедзеў: СМІ павінны спрыяць вырашэнню канфлікту на Украіне

© REUTERS / MAKSIM LEVINУ зоне баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны
У зоне баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік выканкама СНД Сяргей Лебедзеў заклікаў прадстаўнікоў СМІ ствараць больш пазітыўных матэрыялаў, заявіўшы пра залежнасць настрою людзей ад таго, што яны чуюць з экранаў тэлевізараў.

МІНСК, 13 мая — Sputnik. Кіраўнік выканкама СНД Сяргей Лебедзеў заклікаў журналістаў спрыяць вырашэнню канфлікту на Украіне.

"На жаль, мы з'яўляемся сведкамі інфармацыйнай вайны. Кожны з бакоў імкнецца пераканаць грамадскасць у слушнасці свайго меркавання", — сказаў Лебедзеў, адзначыўшы пры гэтым, што асвятленне ўкраінскага канфлікту павінна быць аб'ектыўным і не абуджаць нянавісць а, наадварот, спрыяць мірнаму вырашэнню.

Ён заклікаў прадстаўнікоў СМІ ствараць больш пазітыўных матэрыялаў, заявіўшы пра залежнасць настрою людзей ад таго, што яны чуюць з экранаў тэлевізараў.

"Калі пераважае негатыўная інфармацыя, то гэта прыводзіць да дэпрэсій і іншых негатыўных з'яў. А жыццё дае нам пазітыўныя пасылы — нараджаюцца дзеці, вучацца студэнты, паглядзіце, якая вясна", — падкрэсліў кіраўнік выканкама СНД.

Улады Украіны ў красавіку 2014 года пачалі ваенную аперацыю супраць самаабвешчаных ЛНР і ДНР, якія заявілі аб незалежнасці пасля дзяржаўнага перавароту на Украіне ў лютым 2014 года. Па апошніх дадзеных ААН, ахвярамі канфлікту сталі больш за 9 тысяч чалавек.

Пытанне ўрэгулявання сітуацыі ў Данбасе абмяркоўваецца, у тым ліку ў ходзе сустрэч у Мінску кантактнай групы, якая з верасня 2014 года прыняла ўжо тры дакументы, якія рэгламентуюць крокі па дээскалацыі канфлікту. Аднак і пасля пагадненняў аб перамір'і паміж бакамі канфлікту працягваюцца перастрэлкі.

Стужка навiн
0