Абвешчаны лонг-ліст прэміі Гедройца

© Sputnik / Марына СерабраковаКнігарня
Кнігарня - Sputnik Беларусь
У лонг-ліст прэстыжнай літаратурнай прэміі Ежы Гедройца ўключана трынаццаць кніг замест дванаццаці, як агаворана ва Ўмовах прэміі.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Прэмія Гедройца заснавана ў 2012 годзе і прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах "мастацкая проза" і "эсэістыка". Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску; фундатары ўзнагарод — "Ідэя Банк" і Калегіум Усходняй Еўропы ў Вроцлаве.

Мэта прэміі — ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Giedroyć) (1906 — 2000), паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры; папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы; падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень.

Сёлета журы вырашыла ўключыць у доўгі спіс 13 кніг. Такое рашэнне тлумачыцца тым, што ў гэтым годзе журы ўпершыню абірае кнігі не галасаваннем і падлікам балаў, а кансэнсусам, і дзеля дасягнення кансэнсусу журы спатрэбілася ўвесці дадатковую пазіцыю. Доўгі спіс можна пабачыць на сайце прэміі. Кароткі спіс будзе названы ў пачатку верасня.

Таксама вызначылася ўзнагарода для аўтара кнігі, якая зойме трэцяе месца. Інстытут імя Гётэ ў Мінску прапаноўвае трэцяму лаўрэату двухтыднёвы творчы адпачынак у Берлінскім літаратурным калоквіуме ў снежні 2016 года. Аўтар кнігі, якая зойме другое месца, будзе ўзнагароджаны стыпендыяй у Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэкам ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута — з беларускага боку; Анджэй Бжэзецкі і Малгажата Ноцунь — з польскага боку. Ганаровы старшыня журы — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі